Свята пісанкі "Велікоднае сонейка" ў гарадскім пасёлку Сапоцкін Гродзенскага раёна

Свята пісанкі "Велікоднае сонейка" ў гарадскім пасёлку Сапоцкін Гродзенскага раёна Свята пісанкі "Велікоднае сонейка" адбудзецца 27 сакавіка ў гарадскім пасёлку Сапоцкін Гродзенскага раёна. 

У праграме свята пройдуць майстар-класы па роспісу сапоцкінскай пісанкі, выступленні аматарскіх калектываў Гродзенскага раёна, выстаўка работ майстроў этнаграфіі, фальклору і рамёстваў дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”, гульнёвая праграма “Велікодныя забавы”, а таксама адкрыццё сімвала мясцовай традыцыі "пісанкі-васкаванкі" на пляцоўцы каля Сапоцкінскага культурна-турыстычнага цэнтра. 

Рэспубліканскай навукова-метадычнай радай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у 2013 годзе прынята рашэнне аб наданні традыцыі роспісу вялікодных яек у г.п. Сапоцкін статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. 

Пачатак свята у 15.00 гадзін. Запрашаем!

Рэпартаж са свята змешчаны ў раздзеле Навіны

Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.