Унікальнасць каляднай гульні "Жаніцьба Цярэшкі", якая праводзіцца па традыцыйнаму абрадаваму рэгламенту шлюбных навагодніх забаў моладзі, заключаецца ў наступным:
• архаічнасць, падабенства з паганскімі традыцыямі "ігрышчаў", якія ўпаміналіся ў розных летапісах і праводзіліся ў час сонцаваротаў;
• рэгіянальнасць (пашырана ў Віцебскім і Мінскім рэгіёнах, часткова ў Латвіі на этнічнай тэрыторыі беларусаў – Ілукстыі і Латгаліі), збліжэнне з тэрыторыяй Полацкай зямлі, шлюбна-эратычны змест дае паралелі з украінскай "Маланкай", рускай "Утушкай";
• мастацкі сінкрэтызм, дзе праяўляецца сінтэз вясельна-тэатральнай дзеі, спеву, танца, гульні, музыкі, імправізацыі.
Лепельскі раён (вёскі Велеўшчына, Сталюгі Слабадскога с/с, Вокана Стайскага с/с, Вялікі і Малы Поўсвіж Лепельскага с/с і інш.) уваходзіць у зону найбольшага пашырэння гульні-абрада, дзе захаваліся носьбіты і пераймальнікі традыцыі, створаны прымальна-прыдатныя ўмовы для яе вывучэння і пераймання
Адметнай рысай Лепельскага варыянту "Цярэшкі" з'яўляецца тое, што ў ім прымаюць удзел не толькі халастыя, але і жанатыя пары. На час гульні яны могуць памяняцца мужамі альбо жонкамі, гэта добрае выпрабаванне пачуццяў, даверу адзін да другога.