Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

Абрад “Жаніцьба Цярэшкі” (Лепельскі р-н, Віцебская вобл.)

Шыфр (у Дзяржаўным спісе): 23БК000061
Дата ўключэння: 17/11/2009
№ пратакола Рады: Дата i нумар пратакола пасяджэння Навукова-метадычнай рады: № 169 ад 18.11.2009 г.; Дата i нумар пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь: № 1351 ад 21.09.2010 г.; Катэгорыя каштоўнасці: Б
Шыфр (у Інвентары): НКС-131101/01

Звесткі аб адказнасці адносна НКС

Куратар:

Лепельскі раённы арганізацыйна-метадычны цэнтр. Адрас: вул. Данукалава, 13, 211180, г. Лепель, Віцебская вобласць;

Выяўленне элементаў НКС

Назва:

Абрад “Жаніцьба Цярэшкі” (Лепельскі р-н, Віцебская вобл.)

Другая назва элемента НКС (прынятая ў канкрэтнай супольнасці, лакальны варыянт):

Цярэшка

Адпаведная(ыя) супольнасць(і), група(ы) альбо індывідуум(мы):

Насельніцтва Лепельскага р-на Віцебскай вобл.

Арэол распаўсюджвання:

Віцебская вобласць » Лепельскі раён » Лепельскі р-н;  

Кароткае апісанне элемента:

Унікальнасць каляднай гульні "Жаніцьба Цярэшкі", якая праводзіцца па традыцыйнаму абрадаваму рэгламенту шлюбных навагодніх забаў моладзі, заключаецца ў наступным: • архаічнасць, падабенства з паганскімі традыцыямі "ігрышчаў", якія ўпаміналіся ў розных летапісах і праводзіліся ў час сонцаваротаў; • рэгіянальнасць (пашырана ў Віцебскім і Мінскім рэгіёнах, часткова ў Латвіі на этнічнай тэрыторыі беларусаў – Ілукстыі і Латгаліі), збліжэнне з тэрыторыяй Полацкай зямлі, шлюбна-эратычны змест дае паралелі з украінскай "Маланкай", рускай "Утушкай"; • мастацкі сінкрэтызм, дзе праяўляецца сінтэз вясельна-тэатральнай дзеі, спеву, танца, гульні, музыкі, імправізацыі. Лепельскі раён (вёскі Велеўшчына, Сталюгі Слабадскога с/с, Вокана Стайскага с/с, Вялікі і Малы Поўсвіж Лепельскага с/с і інш.) уваходзіць у зону найбольшага пашырэння гульні-абрада, дзе захаваліся носьбіты і пераймальнікі традыцыі, створаны прымальна-прыдатныя ўмовы для яе вывучэння і пераймання Адметнай рысай Лепельскага варыянту "Цярэшкі" з'яўляецца тое, што ў ім прымаюць удзел не толькі халастыя, але і жанатыя пары. На час гульні яны могуць памяняцца мужамі альбо жонкамі, гэта добрае выпрабаванне пачуццяў, даверу адзін да другога.

Ідэнтыфікацыя і апісанне элемента

Катэгорыя элемента:

Вусныя традыцыі і формы выражэння » Традыцыйныя гульні

Веды і навыкі, якія могуць быць карыснымі і цікавымі сучасным спажыўцам:

Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі:

Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента:

Лепельскі раённы арганізацыйна-метадычны цэнтр, Лепельскі дом рамёстваў, Аграсядзіба Васіля Шкіндзера "Поўсвіж" у в. Вялікі Поўсвіж Лепельскага р-на, грамадская арганізацыя "Адпачынак у вёсцы"

Паходжанне элемента:

Жаніцьба Цярэшкі - старажытная народная традыцыя. Адпаведна слоўніку "Беларуская міфалогія", цярэшка - міфічны персанаж, а таксама адно з імёнаў казачнага драўлянага хлопчыка, што ажывае на радасць бяздзетным "бацькам". У тапанімічным паданні пра в. цярэшкі ў Вілейскім р-не Цярэшка выступае як міфічны заснавальнік вёскі, незвычайны Божы чалавек, апякун людзей, дарадчык, добры чараўнік, што незвычайна жыў і незвычайна памёр. Вёска з назвай "Цярэшкі" існуе і ў Лепельскім р-не. Даволі часта носьбіты ўзгадваюць выпадкі, калі пары, якія "ажаніліся" на Цярэшку, потым спраўлялі сапраўднае вяселле. Для ўдзельнікаў "Цярэшкі" не існавала асобных правілаў паводзінаў, не здымаліся тыя забароны, якія былі прынятыя звычаёвым правам і дыктаваліся нормамі маралі. У розныя гады абрадавую гульню "Жаніцьба Цярэшкі" вывучалі навукоўцы З. Мажэйка, Г. Барташэвіч, Л. Барабанава, Т. Валодзіна, Л. Салавей, Р. Гамзовіч. На працягу часу абрад змяняўся. Ён "вандраваў" з хат жыхароў у карчму, у вясковыя клубы, на сцэну. У савецкі час абрад забараняўся як рэлігійны. У 1990-х гг. абрад адноўлены клубнымі ўстановамі Лепельскага раёна па аповядах старажылаў і з іх удзелам.

Стан бытавання:

Апісанне залежнасці элемента ад традыцыйнага культурнага ландшафта, у якім існуе элемент:

Мова альбо дыялекты, якія выкарыстоўваюцца:

Матэрыяльныя аб’екты, якія звязаны з практыкай элемента:

Іншыя нематэрыяльныя элементы, звязаныя з практыкай элемента:

Мадэлі перадачы элемента ў супольнасці:

Пагрозы для існавання і перадачы элемента:

Ключавыя словы

Прыналежнасць да спісаў ЮНЕСКА

Дакументы, звязаныя з элементам

Ciareszka - sviatoje dziela_T. Valodzina.pdf

Ciareszka - sviatoje dziela_T. Valodzina.pdf