Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

  • Валяльны промысел — вырабы з воўны, поўсці жывёл (авечак, коз) здаўна распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Майстры стваралі вопратку, абутак, збіваючы яе пэўным спосабам. Паступова, з развіццём тэхналагічных працэсаў валяльныя вырабы пачалі страчваць сваю практычную неабходнасць. У сучаснасці засталіся толькі асобныя майстры, здольныя зрабіць валёнкі або зваляць вопратку. На Магілёўшчыне захаваліся невялікія асяродкі патомных майстроў валяльнай справы «шапавалаў», якія практыкуюць выраб валёнак, шапак-магерак, брылёў і інш. Адным з такіх асяродкаў з’яўляецца Дрыбінскі раён. Сёння на Дрыбіншчыне працуюць 12 майстроў-шапавалаў, якія захоўваюць і перадаюць рамяство сваім пераемнікам. Валянне шапак і дала саматужнікам назву «дрыбінскія шапавалы», якая захавалася да нашага часу. У запісах Е.Р. Раманава адзначаецца, што шапавальства на Дрыбіншчыне ўзнікла на пачатку ХVІІІ ст. Дрыбінскія шапавалы карысталіся сваёй умоўнай (сакрэтнай) мовай, якая атрымала назву «катрушніцкі лемязень». Ужывалася яна, каб трымаць у сакрэце прыёмы рамяства. Лексічны склад налічвае 915 слоў. Вырабы «дрыбінскіх шапавалаў» славяцца сваёй трываласцю і прыга¬жосцю. Гэта галаўныя ўборы для мужчын шапкі-магеркі – у выглядзе каўпака, або ўсечанага конусу і брылі – шапкі з казырком, а таксама цёплыя, па-май¬стэрску зробленыя валёнкі. Адметнай рысай шапавальства з’яўляецца адсутнасць складаных прылад працы. Нездарма пра шапавала кажуць: «Дзе шапавал стаў, там і яго стан». Сёння валянне зноў актуальна. Майстры-шапавалы вырабляюць валёнкі, прадметы адзення, якія захапляюць сваёй прыгажосцю і дэкорам
  • Вёска Гарадная Столінскага раёна Брэсцкай вобласці славутая сваім ганчарным промыслам, які бярэ пачатак у XV ст. Першае літаратурная згадка пра в. Гарадную адносіцца да 1448 г. У мінулым Гарадная мела статус мястэчка і валодала Магдэбурскім правам і ўласным гербам. Сёння вёска Гарадная – цэнтр сельскага савета. Багатыя радовішчы гліны і навакольныя лясы, а разам з тым бедная глеба, мала прыдатная для земляробства, малазямелле мясцовых сялян садзейнічалі развіццю ў в. Гарадной ганчарнага промыслу, які на працягу некалькіх стагоддзяў быў асноўным заняткам мясцовага насельніцтва. Ганчарныя вырабы з в. Гарадной, за якімі трывала замацавалася назва "гараднянскія", у XIX ст. разыходзіліся па ўсяму Цэнтральнаму і Усходняму Палессю, траплялі ў Кіеў, Вільню, Варшаву. У пачатку XX ст. ганчарным промыслам тут займалася больш за 200, а ў 1920–1930-я гг. – каля 500 сем'яў. Да нашага часу ганчарны промысел ў в. Гарадной існуе ў сваім аўтэнтычным стане. Тут захавалася традыцыйная тэхналогія апрацоўкі гліны, вырабу посуду на нажным ганчарным крузе і яго апалу, існуе мясцовая метралогія – сістэма назваў ганчарных форм. Традыцыйны гараднянскі посуд мае буйныя, шарападобныя формы, дасканалыя прапорцыі. Найбольш характэрны – белагліняны посуд з выразным дэкорам роспісам чырвонай глінай – ангобам
  • Мастацкія якасці і назва “падвойныя” або “двухасноўныя” вынікаюць з асаблівасцей тэхнікі выканання. Дыван быццам складаецца з двух асобных тканін, якія спалучаюцца адна з адной па краях і ў месцах узору. Тэхналагічныя асаблівасці падвойнага ткацтва вядомы дзякуючы захаваным вырабам, сыравіне і ткацкаму абсталяванню. Гэта своеасаблівая тэхніка выконваецца на гарызантальным станку, запраўленым у чатыры ніты (два для двухколернай асновы і два для такіх жа кантрастных па колеру ўткоў). Іх ткуць уручную звычайным палатняным перапляценнем ваўняных нітак, для асновы можа выкарыстоўвацца ільняная нітка. Пры дапамозе драўлянага прутка ў месцах узору выцягваюць наверх ніткі асновы ніжняга слою, але другога кантраснага колеру. Такім чынам, пэўны каляровы ўзор верхняй асновы дывана становіцца негатыўным адбіткам на кантрасным яму фоне ніжняй асновы дывана. Ручное выбіранне ўзору дазваляе аўтару кампанаваць узор на кроснах па ўласнаму жаданню. Двухасноўныя дываны выраблялі ткачы рознага кшталту – вясковыя майстры ў хатніх умовах, рамеснікі ў прыватных майстэрнях і арганізаванай вытворчасці. У хатніх умовах і прыватных майстэрнях пераважала ручное ткацтва, у вытворчасці падвойныя дываны маглі выконвацца на жакардавых станках. Тэхніка двухасноўнага ткацтва мела развіццё ў розныя часы ў розных народах свету, распаўсюджанне яна атрымала і сярод майстроў і Беларусі. Найбольш канцэнтравана выраб падвойных дываноў зафіксаваны ў межах Аўгустоў – Гродна – Беласток, але варта разглядаць тэрыторыю больш шырока – да Сувалак і Сейны каля Літоўскай мяжы, да Вянгрува і Вышкова пад Варшавай, да Бела-Падляскі і Брэста
абрад абрады абраз аброк абыход абыход двароў баран баранава батлейка божая маці бортнік бярэзінскі раён в. пагост вада валёнкі валянне воўна выцінанка-выбіванка вышыўка вялікдзень вянкі вярба вяселле габелен гаворка ганчарства гліна гуканне вясны гульня гурт дзед дзень абраза маці боскай казанскай дзеці дрэва душа дываны дыялект дыялог ежа жывёла жыта інструменты кадрыля казкавыя сюжэты казкі калода, борць, вулей каляда калядная зорка каляды каляндар камяні каравай каравайніцы карагод карагоды касцёл каталіцтва кераміка клёцкі крыжы крыніца культ камянёў куст кухня лагойшчына лапці лірыка лыка лялька лясное бортніцтва майстар макавей макатка маляванкі маска масла масленіца масленка музыка мядовы спас намётка неглюбка неглюбскі строй падвойнае ткацтва пакланенне палессе паломніцтва пальмавая (вербная) нядзеля панямонне папера пахаванне паясы пераборнае ткацтва песні печыва пісанкі пояс прадукты харчавання продак прусы птушка-абярэг птушкі пчала пчалярства рамяство роспіс русалка русальны тыдзень ручнікі рэцэптура сакральная тапаграфія святая варвара святы міхаіл святыя пётр і павел свяча спевы старадарожскі раён страва стравы страла стрылка сухавейкі танец ткацтва традыцыйныя святы тройца тураўскі карагод тэхналогія узоры ушэсце фальклор фарбы фэст хлеб хрэсьбіны царква цары чысты чацвер шапавальства шчадроўкі шчодры вечар шчэпавая птушка шэсце юр'е юр’я яйкі