Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

Традыцыя вырабу шчэпавай птушкі–абярэга на тэрыторыі Бярозаўскага раёна

Шыфр (у Дзяржаўным спісе):
Дата ўключэння: 19/01/2016
№ пратакола Рады:
Шыфр (у Інвентары): НКС-160210/01

Звесткі аб адказнасці адносна НКС

Куратар:

Выяўленне элементаў НКС

Назва:

Традыцыя вырабу шчэпавай птушкі–абярэга на тэрыторыі Бярозаўскага раёна

Другая назва элемента НКС (прынятая ў канкрэтнай супольнасці, лакальны варыянт):

Адпаведная(ыя) супольнасць(і), група(ы) альбо індывідуум(мы):

Арэол распаўсюджвання:

Брэсцкая вобласць » Бярозаўскі раён » в. Галавіцкія;   Брэсцкая вобласць » Бярозаўскі раён » в. Судзілавічы;  

Кароткае апісанне элемента:

Ідэнтыфікацыя і апісанне элемента

Катэгорыя элемента:

Традыцыйныя рамёствы

Веды і навыкі, якія могуць быць карыснымі і цікавымі сучасным спажыўцам:

Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі:

Найперш трэба выдзяліць функцыю самаідэнтыфікацыі мясцовай культуры ў агульнай прасторы традыцый, традыцыя вырабу шчэпавай птушкі мае сваю багатыю гісторыю і геаграфію распаўсюджання і развіцця, і, пры пэўнай падтрымцы, можа стаць формай нацыянальнай самаідэнтыфікацыі для носьбітаў і спажыўцоў традыцый. Міфалагема птушкі як пасланца з «выраю» і адваротнай сувязі ў «вырай» скалаюць паэтыку выявы птушкі. Яе пазітыўны вобраз робіць птушку станоўчым элементам у народнай культуры мінулага і сучаснасці. Актуальнай з’яўляецца эстэтычная функцыя, а таксама функцыя энкультурацыі і функцыя інкультурацыі, выражаныя праз засваенне каштоўнасцей мясцовай культуры, калі засваенне элементаў традыцыйнай культуры супольнасці адбываецца ў розным узросце.

Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента:

Аддзел ідэалагічная работы, культуры і па справах моладзі Бярозаўскага раённага выканаўчага камітэта, Дзяржаўная ўстановы культуры ”Бярозаўская раённая клубная сістэма”, Дзяржаўная ўстанова культуры “Бярозаўскі гісторыка-краязнаўчы музей”, Дзяржаўная ўстанова культуры ”Брэсцкі абласны грамацка-культурны цэнтр” Дзяржаўная ўстанова культуры “Бярозаўскі раённы Цэнтр рамёстваў”.

Паходжанне элемента:

Птушка, зробленая ў тэхніцы расшчаплення драўніны, вядзе сваю гісторыю з дахрысціянскіх часоў, калі птушка лічылася пасланнікам багоў, а распраўленыя перынкі складваліся ў кола, падобным чынам малявалі выяву сонца. Птушка з асіны лічылася абярэгам, вешалася да столі перад чырвоным кутам на Каляды, а пасля святаў спальвалася ў печы. Такая ж птушка вешалася на калыску немаўля, вонкава падобная на расчыненую далонь абараняла дзіця ад “злога вока” і забаўляла. У фота альбоме Я.М.Сахута “Беларускае народнае мастацтва”- Мн.:Беларусь,1980. -іл.58 змешчаны фотаздымак “Г.Трапашка.Цацка”голуб” 1930г.г. Сакавішча, Валожынскі раен, Мінская вобласць.” Апісанне цацкі ў выглядзе птушкі мы знаходзім у навуковым выданні: Я.М. Сахута. Народнае мастацтва Беларусі.- Мн.:Бе.Эн.,1997.- с.84,іл.с.88. “Спалучэнне рытуальных і займальных функцый асабліва ярка ілюструюць цацкі ў выгдядзе птушак.Звяртае ўвагу прастата і адначасова дасціпнасць іх выканання. Драўляная цурка збольшага апрацоўвалася ў выглядзе птушынага тулава. А на месцы хваста расшчэплівалася на асобныя лучынкі,якія веерападобна разводзіліся ў бакі. З другой цуркі гэткім жа чынам рабіліся крылы, якія мацаваліся ў поперак тулава. Падвешаная на нітцы, лёгкая ажурная фігурка паволі лунала ў патоках паветра. Іх падвешвалі на покуці перад абразамі, а так сама над дзіцячай калыскай, дзе яны служылі не толькі забавай, але і абярэгам ад “нячыстай сілы”. У тэксце аўтар спасылаецца на выданне: Чекалов А.К. Народная деревянная скульптура русского Севера. С.119-125.Ил.104-132. Як асобны элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны выраб шчэпавай птушкі не вывучалася. Існаванне традыцыі вырабу птушкі–голуба падцверджана ўспамінамі жыхароў вёсак Судзілавічы, Перасудавічы, Галавіцкія, Шылін на поўдні Бярозаўскага раёна, на памежжы з Драгічынскім раёнам, дзе таксама існавала традыцыя вырабу птушкі. Жыхар вёскі Судзілавічы майстар Галабурда Мікалай Кандратавіч, 1923 г. н. навучыўся рабіць птушку ад дзеда Чыршана, з хутара ля вёскі Стаўкі Бярозаўскага раёна. У той час ён быў сталага узросту “каля 60 год, жыў ён з жонкаю, дэтэй ў іх не было”. Валоданне тэхнікай вырабу птушкі стала абярэгам для Мікалая ў час, калі трапіў у Германію на прыгонныя работы, ён рабіў птушак і мяняў іх на хлеб. У 2000 годзе майстар-клас ад Мікалая Кандратавіча Галабурды аб тэхніцы выканання шчэпавай птушкі быў запісаны на відэа. Жыхар вескі Перасудавічы Канстанцін Канстанцінавіч Пунько, 1940 г.н. в. Галавіцкія. Тэхніку вырабу птушкі пераняў ад бацькі Пунько Канстанціна Дямьянавіча 1914г.н. в. Галавіцкія. Канстанцін Дямьянавіч у цяжкія пасляваенныя гады, рабіў птушак і прадаваў іх на рынку ў горадзе Бярозе. З успамінаў Сяргея Сяргеевіча Юркевіча (1947 г.н. веска Сасноўка), першы раз пабачыў птушку на базары ў г. Бяроза, калі быў падлеткам, марыў зрабіць такую птушку сам. З дапамогай кніжных публікацый, сталых майстроў-рэзчыкаў асвоіў выраб шчэпавай птушкі з сасновай драўніны. З сярэдзіны 1970-х г.г. Сяргей Сяргееві Юркевіч быў адзіным вядомым майстрам, які вырабляў шчэпавую птушку. З моманту адкрыцця Дзяржаўнай установы культуры “Бярозаўскі раённы Цэнтр рамёстваў” пачаўся працэс адраджэння традыцыі вырабу шчэпавай птушкі з асінавай, альховай і ліпавай драўніны. Метадыст-майстра Лаўрыновіча А.А. меў непасрэдныя стасункі з старымі майстрамі і з’яўляецца поўнавартасным пераемнікам сакрэтаў рамяства, працуе ў класічнай тэхніцы. Майстры – пастаянны ўдзельнік шматлікіх выставак і свят народнай творчасці. Птушка заўседы ацэньваецца як традыцыйны выраб народнага рамяства і пазнаецца людзьмі рознага узросту, як рэч, што ўпрыгожвала пакой у бабулі з дзедам.

Стан бытавання:

пад пагрозай знішчэння

Апісанне залежнасці элемента ад традыцыйнага культурнага ландшафта, у якім існуе элемент:

Традыцыйны рэгіён існавання акрэсліваецца лясістай мясцовацю, дзе жылі ў згодзе з прыродай і ашчадна вырубалі дрэвы, часцей за ўсе чысцілі сановыя лясы ад асінавага падлеска. Розная тэхнічная вырубка падлеска (асіны, альхі і інш.) праводзіцца і зараз. Таму выраб птушкі не патрабуе спецыяльнай нарыхтоўкі матэрыялу, што дазваляе зберагаць прыроду і экалогію. Традыцыйна, птушка арганічна ўпісвалася ў інтэрьер сялянскай хаты з яе канструкцыйнымі асаблівасцямі. Адкрытыя балькі заўсёды выкарыстоўваліся, як аснова для замацавання розных бытавых прылад. На бальку перад абразамі вешалі птушку на Ражство. Да балькі вешалі калыску для немалята, а паміж балькай і калыскай лунала замацаваная птушка-цаца, птушка-абярэг. У сучасных умовах птушку замацоўваюць на стужцы да люстры, ці непасрэдна замацоваюць стужку з птушкай да столі сучаснымі метадамі. Традыцыя упрыгожваць святочнага саламянага павука які сам павук падтрымліваецца толькі спецыялістамі-этнографамі. Птушка шчэпавая выкарыстоўвалася этнічнымі беларусамі розных сацыяльных слаёў. З цягам часу у выніку раозных гістарычных і сацыяльных змяненняў традыцыю выкарыстоўваць птушку на святы выцеснула навагодняя елка, нейка час яны існавалі паралельна. Але палітыка дзяржавы, барацьба з усякім праяўленнем не камуністычнай культуры не астаўляла выбару. Шырокае выкарыстанне птушкі, як цацкі, адышло дзякуючы масаваму выпуску розных цацак для дзяцей, адначасова згубілася яе роля, як абярэга. Тэхніка выканання і выкарыстанне птушкі як упрыгожвання дае надзею на магчымасць як існавання, але сакральнае яе значэнне не афішыравалася і гэтыя веды і традыцыі амаль адышлі ў нябыт разам з людзьмі, якія гэта ведалі. І толькі ўдалекіх вёсках куды не часта дабіраліся ўлады і захавалася традыцыя вырабу і выкарыстання птушкі-абярэга. Выява птушкі, вырабленнай з дрэва, амаль не сустракаецца ў быце.

Мова альбо дыялекты, якія выкарыстоўваюцца:

Заходне-палеская гаворка дыялектнага тыпу, з ужываннем слоў польскай мовы і русізмаў.

Матэрыяльныя аб’екты, якія звязаны з практыкай элемента:

Чырвоны кут - сакральнае месца ў хаце, дзе абявязкова размяшчаліся ікона, які ўпрыгожваўся і аберагаўся птушкай-абярэгам. Павук саламяны, яго упрыгожвалі птушкай і вешалі ў чырвоны кут на Ражджаство. Балька - канструкцыйны элемент у хаце, да якой самастойна падвешвалася на матузку ці стужцы птушка перад Калядамі. Калыска - над ёй вешалі птушку. Піла, сякера, цізорык - востры сталярны інструмент, з дапамогай якога вырабляецца птушка.

Іншыя нематэрыяльныя элементы, звязаныя з практыкай элемента:

Свята Каляды - вешалі птушку перад чырвоным кутам на мотуз да балькі з 7 студзеня па 19 студзеня.. Традыцыі гадавання дзяцей: -абарона немаўля ад усялякай небяспекі, - забаўка дзіцяці, як абавязковы элемент выхавання.

Мадэлі перадачы элемента ў супольнасці:

Традыцыйная тэхналогія вырабу шчэпавай птушкі перадаецца ад майстра майстру, вучню. Майстры з ахвотай перадаюць уменне падчас правядзення свят, гарадскіх кірмашоў у горадзе і раёне, абласных і рэспубліканскіх імпрэз, міжнародных выстаўках-кірмашах. І непасрэдна ад майстра – вучням у час правядзення мастар-класаў. Урокі майстра для навучэнцаў коледжаў.

Пагрозы для існавання і перадачы элемента:

Вырабляюць птушку на сёнішні час толькі тры майстры. Валодаюць яны тэхналогіяй вырабу з рознай драўніны па асобку, шмат якія тэхналагічныя асаблівасці вядомы толькі са слоў носьбітаў, але не асвоеныя. Малая колькасць вучняў звязана з асаблівасцямі тэхналогіі вырабу і інструментаў Змена інтер’ера хаты і не толькі сялянская прымушае змяніць размяшчэнне птушкі ў яе прасторы. Так амаль знік такі канструкцыйны элемент жылога памяшканя, як балька, што не дае магчымасці упрыгожваць чырвоны кут у традыцыйным варыянце. Свята Каляды страціла сваё сакральнае значэнне, у час яго святкавання не надаецца вялікага значэння абавязковай атрыбутыцы, што так сама не спрыяе захаванню традыцый. У выніку розных сацыяльна-гістарычных змяненняў, час змяніў ролю сям’і ў выхаванні дзяцей, таму былі страчаны веды і навыкі ў традыцыях выхавання, народнай педагогікі. Мала ўвагі надаецца падбору цацак, якімі займаецца дзіця, іх выхаваўчым і небяспечным якасцям. Цацка страціла сваю традыцыйнасць і усё, звязаныя з гэтым якасці, так сама і адносна птушкі.

Ключавыя словы

птушка-абярэг, шчэпавая птушка

Прыналежнасць да спісаў ЮНЕСКА

Фотафіксацыя

Відэафіксацыя

Ptushka-1.MP4