Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

  • Непадалёку ад вёскі Агароднікі Ашмянскага раёна ў ляску знаходзіцца глыбокі роў ледавіковага паходжання, па баках якога растуць маладыя дубы. На дне рова ляжыць велізарны камень-валун, які з’яўляецца помнікам прыроды рэспубліканскага значэння. Мяркуюць, што ў часы паганства тут знаходзілася капішча. Сярод жыхароў Ашмянскага раёна і наваколіц здаўна распаўсюджаны міфы і паданні аб паходжанні каменя. Адзін з іх - пра маладую дзяўчыну, якая следам за сваім каханым, які патануў у глыбокім рве, кінулася ў ваду і абярнулася валуном. На тым месцы вада высахла, адкрыўшы велізарны камень, які і атрымаў назву “Нявесцін камень”. Бытуе міф, што пад каменем пахавана маладая манахіня-паслушніца, якая шчыра малілася за ўсіх закаханых, за іх шчаслівы шлюб і будучых дзяцей. Мясцовыя легенды і паданні, прыпісваючы яму магічныя ўласцівасці, папярэджваюць аб тым, што камень нельга чапаць альбо абражаць, кранаць яго з месца. Шмат дзесяцігоддзяў запар дзяўчаты з наваколля і бліжэйшых мясцін прыходзяць да Нявесцінага каменя напярэдадні шлюбу (разам з жаніхом ці асобна), каб дакрануцца да валуна і папрасіць шчаслівай сямейнай долі. Да каменя звяртаюцца маладыя жанчыны, якія жадаюць нарадзіць дзіця. Яны прыносяць ахвяру ў выглядзе стужак, ланцужкоў, паяскоў, абрусаў, ручнікоў (каб шлюб быў моцны), якія павязваюць на дрэвы, што растуць побач з валуном. На камень кладуць грошы, цукеркі, кветкі (на багатае жыццё і дабрабыт), плеценыя невялічкія кошыкі з маленькімі лялькамі (на доўгачаканае нараджэнне дзіцяці). Мяркуюць, што камень-валун здольны “прымірыць” сям’ю і маладыя пары, сярод якіх узнік разлад. Дакладна вызначанага часу і рытуалу ўшанавання каменя няма. Практыка наведвання Нявесцінага каменя не суадносіцца з рэлігійнымі святамі ці прысвяткамі народнага святочна-абрадавага календара
  • Жыхары в. Крамянец называюць камень Святым і ходзяць да яго раніцай у першы дзень Вялікадня, на Сёмуху, Яблычны Спас, Пакроў, прыносячы дары ў выглядзе традыцыйных абрадавых страў, грошы і інш. Дзве вялікія авальныя лункі на камені называюць “божымі слядамі”, вада ў іх пасля дажджу лічыцца святой, ёю лечацца. Кажуць, што найбольш вада ў іх дапамагае ад хвароб вачэй. Абракаюцца ля каменя ў любы час. Некаторыя ходзяць да яго ў нядзелю, чыста апрануўшыся, як у царкву. Многія, ідучы ў лес і з лесу, пакідаюць ля яго частку назбіраных грыбоў або ягад, кветкі. Цяпер наведваюць падчас сямейных урачыстасцяў – маладыя пасля вяселля, госці імянінніка ў дзень яго нараджэння, у іншых выпадках. У засуху ўдовы выклікаюць дождж, адкаціўшы з-пад каменя каменьчыкі і, падважыўшы камень на вялікіх калах у рост чалавека, пакідаюць іх уваткнутымі ў зямлю пад каменем. Не пазней, як на трэці дзень, пойдзе дождж. Калі ён ужо не патрэбны – калы вынімаюць і дробныя каменьчыкі падкочваюць на месца пад камень. Дадзеная практыка шанавання каменя ў в. Крамянец унікальная для краіны, бо дайшла ў жывой традыцыі да нашага часу. Мясцовая супольнасць лічыць камень сваёй святыняй, старэйшыя жыхары далучаюць да практыкі шанавання дзяцей і унукаў, такім чынам перадаючы традыцыі ў сям’і. Існуе і пераемнасць сярод дарослых жыхароў супольнасці: да каменя пачынаюць хадзіць людзі, што пераехалі ў Крамянец ужо ў сталым узросце, да рытуалу выклікання дажджу далучаюцца маладыя ўдовы, якія, пакуль муж быў жывы, не хадзілі да каменя
"драць заяц" абрад абрады абраз аброк абыход абыход двароў баран баранава батлейка белаўзорыстае ткацтва, традыцыя, ручнік божая маці бортнік бярэзінскі раён в. пагост вада валёнкі валянне воўна выцінанка-выбіванка вышыўка вялікдзень вянкі вярба вяселле вясельныя гульні, песні, "рагаты" каравай, звычай габелен гаворка ганчарства гліна гуканне вясны гульні гульня гурт дзед дзежка дзень абраза маці боскай казанскай дзеці дрэва дудка-выкрутка душа дываны дыялект дыялог дэмбрава ежа жніво жывёла жытні хлеб запусты засуха, дождж, магія, ураджай ігрышча “ката пячы” інструменты кадрыля казкавыя сюжэты казкі калода, борць, вулей каляда калядная зорка каляды каляндар камень, паданне, аброк, маладыя, здароўе камяні каравай каравайніцы каравайніцы, дзяжа, мука, печ, “шышкі” карагод карагоды касцёл каталіцтва кваснік кераміка клёцкі кросны, перабор, набіванкі, подвязь, штапноўка крыжы крыніца культ камянёў купалле куст кухня лагойшчына лапці лірыка лыка лялька лясное бортніцтва майстар макавей макатка маляванкі маска масла масленіца масленка музыка мядовы спас намётка народная гульня неглюбка неглюбскі строй павук падвойнае ткацтва пакланенне палессе паломніцтва пальмавая (вербная) нядзеля панямонне папера пастухоўская дудка пахаванне паясы пераборнае ткацтва песні печ печыва пісанкі полька з камандамі полька, в. спорава пояс прадукты харчавання продак продкі, памінанне, вялікдзень, успенне, дзяды прусы птушка-абярэг птушкі пчала пчалярства рамяство рашчына роспіс русалка русальны тыдзень ручнікі рэцэптура сакральная тапаграфія салома сваха, какошніца,“брэжэ”, “вочы”, вяселле, лелікава святая варвара святы міхаіл святыя пётр і павел свяча скірмантава спевы спевы "у перахлёст" старадарожскі раён страва стравы страла стрылка сула, страла, вялікдзень, карагоды, пасожжа