Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

Традыцыйныя ткацкія тэхнікі вырабу каляровых узорных посцілак і дываноў

Шыфр (у Дзяржаўным спісе):
Дата ўключэння:
№ пратакола Рады: Пастанова Міністэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 07.02.2019 № 5
Шыфр (у Інвентары): НКС-20190625

Звесткі аб адказнасці адносна НКС

Куратар:

Выяўленне элементаў НКС

Назва:

Традыцыйныя ткацкія тэхнікі вырабу каляровых узорных посцілак і дываноў

Другая назва элемента НКС (прынятая ў канкрэтнай супольнасці, лакальны варыянт):

Мясцовыя назвы тэхнік вырабу каляровых узорных посцілак і дываноў: набіванкі, “перабіранкі”, “у чатыры ніты”, “у пяць нітоў”

Адпаведная(ыя) супольнасць(і), група(ы) альбо індывідуум(мы):

Жыхары аг. Пагародна Пагародзенскага сельсавета Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці

Арэол распаўсюджвання:

Гродзенская вобласць » Воранаўскі раён » аг. Пагародна;  

Кароткае апісанне элемента:

Узорнае ткацтва – самабытная мастацкая з'ява ў нацыянальнай культуры беларусаў, прадстаўляе сабой унікальны працэс стварэння прыгожай тканіны (вырабу) шляхам перапляцення каляровых нітак асновы і ўтка, выкарыстоўваючы пры гэтым разнастайныя тэхнікі ўзораўтварэння, у выніку чаго ўтвараецца выразная фонавая структура. Майстры аг. Пагародна да гэтага часу валодаюць і  практыкуюць традыцыйныя ткацкія тэхнікі вырабу каляровых узорных посцілак і дываноў, якія характаразуюцца
–    выкарыстаннем пяці ўзораўтвараючых тэхнік ткацтва:
-    двухслойнае ткацтва, або несшываныя дываны з паліхромнымі ўтковымі палосамі – набіванкі ці “радужкі” cшыўныя і суцэльныя;
-    двухбаковы перабор на двух нітах з адной прыціскной ніткай і двума кантраснымі па колеры ўткамі – “перабіранкі з адной штапноўкай”;
-    двухбаковы перабор на двух нітах з двума прыціскнымі ніткамі і двума кантраснымі па колеры ўткамі –  “перабіранкі з двума штапноўкамі”;
-    чатырохнітовае двухутковае ткацтва;
-    пяцінітовае двухутковае ткацтва з прыціскной ніткай;
–    разнастайным ўжываннем каляровых нітак: уключае шырокі спектр колераў, сакавітасць малюнка, гарманічнае спалучэнне насычаных колераў;
–    прынцыпамі кампазіцыйнай арганізацыі ўзорнага поля:
-    рапортны паўтор монакампазіцыі (маштаб, памер і размяшчэнне рапортаў моцна вар’іруюцца);
-    замкнутыя купонныя кампазіцыі на ўсё поле дывана;
-    колеравая, танальная і рытмічная імправізацыя.
Найбольшай дэкаратыўнасцю, каларыстычнай насычанасцю, кампазіцыйнай выразнасцю і разнастайнасцю сярод тэкстыльных вырабаў вылучаюцца посцілкі і дываны.
Ужыванне разнастайных ткацкіх тэхнік дазваляла забяспечваць як пабытовыя патрэбы ў тканінах, так і ствараць прыгожыя, па-мастацку аздобленыя вырабы, якія  выкарыстоўваліся ў інтэр’еры, а таксама падчас сямейных урачыстасцяў і абрадаў. Так, посцілкі і дываны выкарыстоўваліся ў паўсядзённым побыце (засцілаць ложак, канапу ці крэслы), а таксама для ўпрыгожвання вясковага інтэр’еру (вешаюць на сцены дома), і як рытуальна-абрадавыя  вырабы – на вяселле (калісьці дываны былі самым каштоўным падарункам на вяселлі; іх лічылі важнай часткай пасагу маладой),   жалобу (посцілкі, пазбаўленыя яркіх колераў, напрыклад, чорна-белыя, выкарыстоўваюцца ў пахавальных абрадах).
Сыравінай для вырабу ўзорных тканін здаўна служылі як ільняныя і ваўняныя ніткі дамашняга прадзення, так пакупныя. Акрамя ваўняных, ільняных, майстрыхі куплялі і шырока выкарыстоўвалі баваўняныя, шаўковыя, змешаныя валокны разнастайных колераў.
Дэкаратыўныя вырабы, тканыя на кроснах, захоўваюцца і практычна ўжываюцца многімі вясковымі сем’ямі Воранаўскага і суседніх з ім раёнаў , але як рэгулярны занятак і хатняе рамяство на сённяшні дзень сустракаецца толькі ў аг. Пагародна. Акрамя традыцыйных па форме вырабаў (посцілак і дываноў) распачаты творчы працэс стварэння малых форм ткацтва – сурвэтак, макатак, упрыгожаных традыцыйнымі ўзорамі.
Старэйшымі носьбітамі мясцовай ткацкай традыцыі з’яўляюцца народны майстар, цудоўная ткалля Станіслава Вікенцьеўна Міхно, майстрыхі Ядвіга Людвікаўна Коўза і Гэлена Янаўна Грыгілевіч. Майстрыхі валодаюць унікальнымі ведамі не толькі аб ўсіх этапах стварэння ўзорных палотнаў у розных тэхніках, але і аб спосабах падвязвання нітоў для кожнай з іх. Яны ахвотна  перадаюць сваё рамяство мясцовым школьнікам і моладзі на занятках студыі “Школа ткацтва” ў аграгарадку Пагародна Воранаўскага раёна.
Традыцыя ткацкіх тэхнік мае адметныя тэхналагічныя асаблівасці стварэння ўзорных палотнаў. Яны заключаюцца ў адмысловых спосабах і прыёмах наладу асновы, подвязі нітоў, ходу па панажах і іншыя веды, якія з’яўляюцца жывым скарбам варта захоўваць, як мясцовай, так і рэгіянальнай культуры, і прызнаюцца яе носьбітамі як элемент іх спадчыны, варты захавання

Ідэнтыфікацыя і апісанне элемента

Катэгорыя элемента:

Традыцыйныя рамёствы » Ткацтва

Веды і навыкі, якія могуць быць карыснымі і цікавымі сучасным спажыўцам:

Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі:

Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента:

Паходжанне элемента:

Стан бытавання:

Апісанне залежнасці элемента ад традыцыйнага культурнага ландшафта, у якім існуе элемент:

Мова альбо дыялекты, якія выкарыстоўваюцца:

Матэрыяльныя аб’екты, якія звязаны з практыкай элемента:

Іншыя нематэрыяльныя элементы, звязаныя з практыкай элемента:

Мадэлі перадачы элемента ў супольнасці:

Пагрозы для існавання і перадачы элемента:

Ключавыя словы

Прыналежнасць да спісаў ЮНЕСКА

Дакументы, звязаныя з элементам

Экспертнае заключэнне_І.В. Мазюк.pdf

Экспертнае заключэнне_І.В. Мазюк.pdf

Арэал распаўсюджвання элемента.jpg

Арэал распаўсюджвання элемента.jpg

Гродзенская вобласць.jpg

Гродзенская вобласць.jpg