Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

Мясцовы песенны стыль выканання традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых твораў аўтэнтычным фальклорным калектывам (в. Казлы, Засінцаўскі с/с, Ельскі р-н, Гомельская вобл.)

Шыфр (у Дзяржаўным спісе): 33АК000056
Дата ўключэння: 19/08/2009
№ пратакола Рады: Пратакол пасяджэння Навукова-метадычнай рады ад 28.05.2009 № 155. Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 19.08.2009 № 1088
Шыфр (у Інвентары): НКС-131105/01

Звесткі аб адказнасці адносна НКС

Куратар:

Выяўленне элементаў НКС

Назва:

Мясцовы песенны стыль выканання традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых твораў аўтэнтычным фальклорным калектывам (в. Казлы, Засінцаўскі с/с, Ельскі р-н, Гомельская вобл.)

Другая назва элемента НКС (прынятая ў канкрэтнай супольнасці, лакальны варыянт):

Адпаведная(ыя) супольнасць(і), група(ы) альбо індывідуум(мы):

Фальклорны гурт Казлоўскага дома культурна-сацыяльнаых паслуг Ельскага раёна Гомельскай вобласці

Арэол распаўсюджвання:

Гомельская вобласць » Ельскі раён » в. Казлы, Засінцаўскі с/с;  

Кароткае апісанне элемента:

Песенная паэзія фальклорнага гурта вёскі Казлы ў прыватнасці пазаабрадавая лірыка (любоўная і сямейная), традыцыйныя каляндарна-абрадавыя песні – гэта мастацкае выказванне эстэтычных адносін народа да рэчаіснасці: прыроды, побыту, працы селяніна, абрадаў і звычаяў, што вякамі бытуюць у сялянскім асяроддзі: да прыгажосці самога чалавека: знешняй і ўнутранай. У песеннай паэзіі адлюстраваліся таксама і ідэалы эстэтычнай свядомасці народа: яго рэлігійныя пачуцці і ўяўныя, па-мастацку ідэалізаваныя малюнкі сялянскага жыцця. Рэпертуар і манера выканання, уласцівая казлоўскаму гурту, рэпрэзентуе, з аднаго боку, тыповыя і яскравыя прыкметы цэнтральнапалескага спеўнага стылю, з другога – вызначаецца самабытнасцю. Найбольш адметная частка песеннага календара вёскі Казлы – веснавыя загуканні. Менавіта ў гэтай групе песень найбольш яскрава праяўляюцца стылявыя асаблівасці палескага веснавога календара і галоўнае значэнне веснавых песень – сваім гучаннем наблізіць надыход вясны. Менавіта напевы веснавых закліканняў у поўную меру раскрываюць склаўшаеся ў музычным побыце Палесся паняцце спяваць “гóласна”. Традыцыі “гóласнага” спявання на адкрытым паветры (“на волі”) веснавых загуканняў у выкананні казлоўскіх спявачак яскрава выяўляюць і сваю імператыўна-рытуальную аснову, і сваю эстэтычную значнасць, і каларыстычную ёмістасць гукавой палітры народнай школы спявання на адкрытым паветры. Другая адметнасць мясцовай песеннай традыцыі – стыль спявання, які мае назву дыяфонія на элементах бурданіравання. Гэта адзін з найбольш архаічных тыпаў музычна-фальклорнага шматгалосся, які аб’ядноўвае рысы аднагалоснага спявання ва ўнісон і двухгалосных спеваў. Пры гэтым галасы суадносяцца такім чынам, што адзін з іх выконвае асноўную мелодыю, а другі час ад часу “прыпыняецца” на галоўнай ладавай апоры, утвараючы тэрцавыя або квартавыя сугуччы, якія “расквечваюць” асноўную мелодыю. У в. Казлы ў такім стылі выконваецца частка вясельных песень

Ідэнтыфікацыя і апісанне элемента

Катэгорыя элемента:

Выканальніцкія мастацтвы » Спевы

Веды і навыкі, якія могуць быць карыснымі і цікавымі сучасным спажыўцам:

Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі:

Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента:

Практыцы перадачы элемента спрыяе Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці

Паходжанне элемента:

Песня заўсёды была неад’емнай часткай традыцыйнага вясковага побыту. Песенная спадчына арганічна ўвайшла ў жыццё спявачак з в. Казлы, яны пранеслі яе праз усё сваё нялёгкае сялянскае жыццё. Дзе б яны не былі – на сенакосах, на жніве – песня заўсёды побач з імі. Жанчыны, што зараз спяваюць у калектыве, у свой час працавалі, і менавіта праца і любоў да песні аб’ядналі іх. Таму ў рэпертуары калектыву ёсць песні (усяго каля 50) багатыя паэтычным зместам, прыгажосцю мелодый, у якіх захоўваюцца старадаўнія традыцыі песеннай творчасці продкаў. Самае каштоўнае ў тым, што гэтыя песні застаюцца нязменнымі ў выкананні гурта на працягу таго часу, колькі яны існуюць. Касцюмы ў вясковых спявачак зроблены іх рукамі. Будучы маладымі, збіраліся яны на вячоркі і пераймалі ўменні сваіх бацькоў: пралі, ткалі, вышывалі, танчылі ды спявалі

Стан бытавання:

пад пагрозай знішчэння

Апісанне залежнасці элемента ад традыцыйнага культурнага ландшафта, у якім існуе элемент:

Вёска Казлы, знаходзіцца на паўднёвым захадзе ў 50 кіламетрах ад Ельску і належыць Засінцаўскаму сельвыканкаму. Вёска вядома з сярэдзіны XIX ст., значылася ў спісе населеных месц Мазырскага павета як хутар Падгальскай сельскай абшчыны Скараднянскай воласці. У 1909 г. было 14 двароў, 135 жыхароў. У пачатку 1930-х гг. арганізаваны калгас “Чырвоны араты”, хутар пераўтвораны ў вёску. Перад Вялікай Айчыннай вайной налічвалася 40 двароў, 145 жыхароў. У кастрычніку 1943 г. нямецка-фашысцкія акупанты спалілі вёску, загубілі каля трыццаці яе жыхароў. У наш час вёска налічвае 38 жыхароў, сярод якіх самаму маладому 54 гады. Назва вёскі, са слоў старажылаў, звязана з гістарычнымі падзеямі – адыходам войскаў Напалеона праз Палессе. Разам з войскамі ішлі голад, гвалт, спаленыя вёскі, і іншыя беды. Таму двое братоў вырашылі схавацца ад гэтых бясчынстваў у непраходных лясах і балотах Палесся – прозвішча іх было Казёл. Так з’явілася назва вёскі – Казлы. Ельскі раён знаходзіцца на мяжы з Украінай – на скрыжаванні беларускай і ўкраінскай культур. Адлюстроўваецца гэта не толькі ў побыце вяскоўцаў, але і ў мове, на якой яны размаўляюць, традыцыях, якія засталіся ў спадчыну ад продкаў. Геаграфічнае становішча вёскі, аддаленасць ад буйных цэнтраў, паспрыяла добраму захаванню традыцыйнай, у тым ліку і спеўнай, мастацкай культуры. Менавіта таму ў далёкіх ад гарадской цывілізацыі вёсках ствараюцца, а потым шмат дзесяцігоддзяў жывуць такія цудоўныя і непаўторныя сваёй аўтэнтычнасцю калектывы, як Казлоўскі фальклорны гурт

Мова альбо дыялекты, якія выкарыстоўваюцца:

Паўднёва-заходні дыялект беларускай мовы

Матэрыяльныя аб’екты, якія звязаны з практыкай элемента:

Іншыя нематэрыяльныя элементы, звязаныя з практыкай элемента:

Мадэлі перадачы элемента ў супольнасці:

Асноўныя носьбіты мясцовай спеўнай традыцыі – спявачкі фальклорнага гурту в. Казлы, што дзейнічае на базе Казлоўскага сельскага дому культурна-сацыяльных паслуг (да 2006 г. – клуб).Фальклорны гурт – актыўны ўдзельнік раённых аглядаў-конкурсаў, а таксама: - традыцыйнага рэгіянальнага фестывалю гарманістаў Палесскага краю “Грай, гармонік” (г. Ельск – 2000 г., 2001 г., 2003 г., 2005 г., 2007 г.);- II рэгіянальнага фестывалю песеннага мастацтва «Гэты дзіўны спеў з глыбінь народных» на прыз М. П. Дрынеўскага (г. п. Лельчыцы, 2006 г. – Дыплом III ступені);- III рэгіянальнага фестывалю песеннага мастацтва «Гэты дзіўны спеў з глыбінь народных» на прыз М. П. Дрынеўскага (г. п. Лельчыцы, 2008 г. – Дыплом III ступені).Гомельскім тэлебачаннем зроблены запіс выступлення фальклорнага гурта, якое неаднаразова трансляваўся на тэлеканале “Лад”.У красавіку 2006 г. спявачкі вёскі Казлы выязджалі ў г. Мінск для запісу аўтэнтычных песень, якія паслужылі каштоўным матэрыялам для навуковых супрацоўнікаў Беларускага інстытута праблем культуры. Мясцовыя ўдзельніцы фальклорнага гурта вёскі Казлы ўпэўнены, што жаданне спяваць, несці радасць людзям не знікне ніколі, пакуль яны жывуць на гэтай зямлі

Пагрозы для існавання і перадачы элемента:

Ключавыя словы

песні, спевы, абрады, каляндар

Прыналежнасць да спісаў ЮНЕСКА

Дакументы, звязаныя з элементам

артыкул_5_км.pdf

артыкул_5_км.pdf

артыкул_Вы_слыхали...pdf

артыкул_Вы_слыхали...pdf

артыкул_Фальклорны_з_Казлоў.pdf

артыкул_Фальклорны_з_Казлоў.pdf

артыкул_Хлеб_і_песня.pdf

артыкул_Хлеб_і_песня.pdf

ганаровая_грамата.pdf

ганаровая_грамата.pdf

грамата.pdf

грамата.pdf

дыплом.pdf

дыплом.pdf

дыплом_2_рэгіянальны_фестываль.pdf

дыплом_2_рэгіянальны_фестываль.pdf

дыплом_Грай_гармонік.pdf

дыплом_Грай_гармонік.pdf

дыплом_Гэты_дзіўны_спеў.pdf

дыплом_Гэты_дзіўны_спеў.pdf

дыплом_рэгіянальны_фестываль.pdf

дыплом_рэгіянальны_фестываль.pdf

песні_гурту_в. Казлы.pdf

песні_гурту_в. Казлы.pdf

Фотафіксацыя