Унясенне элементаў Нематэрыяльнай культурнай спадчыны (НКС) у Рэпрэзентатыўны спіс НКС чалавецтва

Міжурадавы камітэт па захаванні НКС 7 снежня 2012 г. прыняў рашэнне аб унясенні больш за 20 элементаў НКС у Рэпрэзентатыўны спіс НКС чалавецтва. Новыя элементы былі прадстаўлены Бельгіяй, Балівіяй, Буркіна-Фасо, Калумбіяй, Кот-д'Івуар, Харватыяй, Эквадорам, Францый, Венгрыяй, Індыяй, Іранам, Італіяй, Японіяй, Малі, Марока, ААЭ, Аманам, Рэспублікай Карэя.

Сярод іх:

-          ваенны марш вёскі Entre-Sambre-et-Meuse (Бельгія) – асноўны кампанент культурнай самабытнасці Валоніі. Гэтыя маршы праводзяцца гэтай валонскай вёскай у гонар асвячэння мясцовай царквы і ў іх прымае ўдзел уся вёска. Удзельнікі апрануты ў ваенную форму. Яны пад суправаджэнне аркестра і спеваў ажыццяўляюць хросны ход вакол царквы;

-          карнавал выканальніцкіх мастацтваў Фрэво у Рэсіфе, Бразілія. Гэта прыгожае шэсце з музыкай і танцамі, з удзелам прадстаўнікоў баявых мастацтваў і іншымі элементамі тыповага бразільскага карнавалу;

-          традыцыйнае пляценне саламяных капелюшоў у Эквадоры. Гэтыя капелюшы плятуцца з тонкіх валокнаў мясцовай пальмы;

Падрабязную інфармацыю глядзіце на сайце ЮНЕСКА.

Тут таксама можна азнаёміцца з фотаздымкамі, уключаных сёлета ў ахоўныя спісы ЮНЕСКА элементаў НКС.

Больш падрабязна можна азнаёміцца тут.


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.