ФотагалерэяРэгіянальны фестываль абрадаў і рамёстваў «Скарбы Гродзеншчыны» (16–17 жніўня 2013 г., г. Ліда і в. Гудзевічы Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл.)
16–17 жніўня 2013 г. у горадзе Ліда і вёсцы Гудзевічы Мастоўскага раёна прайшоў Рэгіянальны фестываль абрадаў і рамёстваў «Скарбы Гродзеншчыны». Фестываль праводзіўся ўпершыню. За мэты фэсту былі абраны: захаванне і папулярызацыя рэгіянальных асаблівасцей традыцыйнай культуры Гродзенскай вобласці; далучэнне шырокай грамадскасці, у тым ліку дяцей і падлеткаў, да рэгіянальных рамёстваў і промыслаў; дэманстрацыя магчымасцей уключэння элементаў нематэрыяльнай культуры ў турыстычныя маршруты; прэзентацыя розных відаў дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва, святаў і абрадаў і інш. Праграма фестывалю ўключала шэраг разнастайных мерапрыемстваў. Сярод іх – канцэрт фальклорных калектываў, прэзентацыя элементаў нематэрыяльнай культуры, майстар-класы па традыцыйных рамёствах, выставу “Горад майстроў”, “круглы стол” з удзелам дырэктараў абласных метадычных цэнтраў народнай творчасці і спецыялістаў галіны. У рамках фестывалю праводзіўся конкурс па наступных намінацыях: - Лепшая калекцыя выставачных работ традыцыйных рамёстваў; - Ткацтва; - Вышыўка; - Саломапляценне; - Роспіс яек; - Прэзентацыя традыцыйных страў Гродзеншчыны. Таксама праводзілася абласная выстава-конкурс выцінанкі “Папяровыя фантазіі”.
У фестывалі бралі ўдзел майстры народнай творчасці раённых Дамоў і Цэнтраў рамёстваў, фальклорныя калектывы Гродзеншчыны, майстры Брэсцкай вобласці і Падляшскага ваяводства Рэспублікі Польшча. |