Еўрапейскія прысмакі ў беларускіх Мёрах

Еўрапейскія прысмакі ў беларускіх Мёрах

У Мёрах прайшоў кулінарны фестываль “Еўрапейскія прысмакі”. На ім былі паказаны вынікі праекту транспамежнага супрацоўніцтва “Паляпшэнне кулінарнага сервісу ў Латгальскім і Віцебскім рэгіёнах, абапіраючыся на канцэпцыю кулінарнай спадчыны”.

З беларускага боку ўдзельнічалі 30 прадпрыемстваў сферы харчавання з Полацкага, Лепельскага, Глыбоцкага, Верхнядзвінскага і Мёрскага раёнаў (кавярні, рэстараны, аграсядзібы, вытворцы ежы).

Падчас рэалізацыі праекту Віцебская вобласць уступіла ў еўрапейскую сетку рэгіянальнай кулінарнай спадчыны. Вынікам рэалізацыі праекту стала стварэнне маршрута кулінарнай спадчыны па Латгальскім рэгіёне і Віцебскай вобласці. Падрабязней пра вынікі праекта можна даведацца тут. Як своеасаблівы працяг гэтай ініцыятывы і яе пашырэнне на ўсю краіну можна разглядаць праект стварэння кулінарнай мапы Беларусі.

Фэст “Жураўлі і журавіны”, што паўстаў у выніку іншага праекта еўрапейскага супрацоўніцтва, ладзіцца ў Мёрах штогод увосень. Можна казаць аб тым, што праекты транспамежнага супрацоўніцтва спрыяюць захаванню беларускай нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў сферы традыцыйнай ежы.

Нагадаем, што ў Інвентары НКС 6 элементаў, што прадстаўляюць лакальныя традыцыі харчавання.

Алена Ляшкевіч

Фота аўтаркі


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.