Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

  • Комплекс уменняў вырабу традыцыйнага вясельнага каравая існуе на Ваўкавышчыне ў жывой традыцыі. Каравай у гэтых мясцінах з’яўляецца важным атрыбутам вясельнай традыцыі. Асноўнымі носьбітамі, якія валодаюць комплексам уменняў вырабу вясельнага каравая, з’яўляюцца Яўгенія Міхайлаўна Прохар (в. Мацвееўцы), Ірына Іванаўна Гецольд (в. Маісеевічы), Валянціна Іванаўна Поух (г. п. Краснасельскі), Тамара Іванаўна Карнацэвіч (в. Новая Ятвезь), якія перадаюць майстэрства жанчынам сваіх сем’яў. Рэцэптура і тэхналогія прыгатавання агульная на ўсіх, аднак, кожная з жанчын, валодае ўласнымі сакрэтамі, што робяць іх караваі адметнымі і запамінальнымі. У якасці інгрэдыентаў для караваяў, склад якіх старанна захоўваецца, выкарыстоўваюцца мясцовыя натуральныя прадукты. Вясельны каравай мае круглую форму і заўсёды вылучаецца добрай якасцю. Каравай адметны сваім традыцыйнымі ўпрыгажэннямі – шышачкамі, кветачкамі, птушачкамі, вобразы якіх – з мясцовай прыроды. І. І. Гецольд, В. І. Поух, Т. І. Карнацэвіч дапаўняюць сваі караваі новымі сучаснымі элементамі – разнакаляровымі кветачкамі вялікіх і маленькіх памераў, лебядзямі, сімвалізуючымі вернасць сямейнай пары, фігуркамі маладых і інш. Караваі Я. М. Прохар вылучаюцца больш традыцыйнай манерай упрыгожвання, аскетычным выглядам. Сімволіка каравая багатая: ён з’яўляецца сімвалам дабрабыту і багацця, паяднання і працягу роду, даўгалецця шлюбнага саюзу, вернасці. Каравай выпякаецца напярэдадні вяселля і ў момант адорвання маладых падарункамі дзеліцца паміж гасцямі, а верх каравая застаецца маладым, як сімвал працягу роду, шчасця і добрай долі
  • Тэхналогія прыгатавання традыцыйнай стравы «Масляны баран» у вёсцы Мацюкова Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці – гэта тэхналогія прыгатавання хатняга масла і яго эстэтычнага афармлення ў выглядзе «барана» па традыцыйнай рэцэптуры, характэрнай для кухні мясцовай вясковай супольнасці. Прыгатаванне гэтай стравы пачынаецца са збору смятаны. Затым у спецыяльнай драўлянай бойцы ўзбіваецца масла. Калі масла збілася, зліваецца маслёнка, прамываецца масла ў некалькіх водах, абавязкова соліцца; масла сціскаюць у камок прадаўгаватай формы, і выразаюць фігуру барана. Пры дапамозе марлі ці бінта робіцца авечая поўсць (воўна), якая ножыкам лёгка прыціскаецца да выразанай фігуры. З воску робяцца рожкі, з гарошку перцу – вочкі. Апошнім штрыхом з’яўляецца ўпрыгожванне «Маслянага барана» рознай зелянінай (рутай, шпарагусам, пятрушкай). «Масляны баран» – святочная страва, але сёння яна выкарыстоўваецца і ў штодзённым хатнім ужытку, гатуецца на розныя мерапрыемствы і ўрачыстасці, для прыезджых гасцей. Элемент перадаецца ад пакалення да пакалення ў сям’і Струй, члены якой транслююць веды, звязаныя з элементам, у форме вуснага тлумачэння і практычнага паказу ўсім жадаючым вяскоўцам. «Мясляны баран» з’яўляецца адметнай праявай лакальнай культуры харчавання в. Мацюкова і ўспрымаецца супольнасцю як каштоўнасць
  • Традыцыйная тэхналогія выпечкі жытняга хлеба ў вёсцы Дзеркаўшчына Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці з’яўляецца жывой унікальнай праявай лакальнай культуры. У вёсцы старажытную рэцэптуру і тэхналогію захоўваюць і практыкуюць некалькі сем’яў. Носьбіты традыцыі выпякаюць хлеб для ўласнага ўжывання, а таксама па замове аднавяскоўцаў, для розных свят і мерапрыемстваў. Працэс прыгатавання жытняга хлеба складаецца з некалькіх стадый: прыгатаванне квасніка (закваскі), квасу, на якім расчыняецца хлеб, замескі і выпечкі хлеба. Традыцыя перадаецца з пакалення ў пакаленне ў сем’ях в. Дзеркаўшчына, а таксама праз мясцовую сістэму адукацыі. Яна прызнаецца носьбітамі ў якасці іх спадчыны
"сучка", "заяц", "рагач" абрад абрады абраз аброк абыход абыход двароў баран баранава батлейка божая маці бортнік бярэзінскі раён в. пагост вада валёнкі валянне воўна выцінанка-выбіванка вышыўка вялікдзень вянкі вярба вяселле вяселле, гульні, песні, вада, каравай, звычай габелен гаворка ганчарства гліна гуканне вясны гульні гульня гурт дзед дзень абраза маці боскай казанскай дзеці дрэва дудка-выкрутка душа дываны дыялект дыялог ежа жывёла жыта запусты ігрышча “ката пячы” інструменты кадрыля казкавыя сюжэты казкі калода, борць, вулей каляда калядная зорка каляды каляндар камень, паданне, аброк, маладыя, здароўе камяні каравай каравайніцы карагод карагоды касцёл каталіцтва кераміка клёцкі крыжы крыніца культ камянёў куст кухня лагойшчына лапці лірыка лыка лялька лясное бортніцтва майстар макавей макатка маляванкі маска масла масленіца масленка музыка мядовы спас намётка народная гульня неглюбка неглюбскі строй павук падвойнае ткацтва пакланенне палессе паломніцтва пальмавая (вербная) нядзеля панямонне папера пастухоўская дудка пахаванне паясы пераборнае ткацтва песні печыва пісанкі полька з камандамі полька, в. спорава пояс прадукты харчавання продак продкі, памінанне, вялікдзень, успенне, дзяды прусы птушка-абярэг птушкі пчала пчалярства рамяство роспіс русалка русальны тыдзень ручнікі рэцэптура сакральная тапаграфія салома сваха, какошніца,“брэжэ”, “вочы”, вяселле, лелікава святая варвара святы міхаіл святыя пётр і павел свяча скірмантава спевы старадарожскі раён страва стравы страла стрылка сухавейкі танец ткацтва традыцыйныя святы традыцыя тройца тураўскі карагод тэхналогія узоры ушэсце фальклор фарбы фэст