Фольк-фэст Камяніца

Фольк-фэст Камяніца

На тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту (вёска Азярцо пад Мінскам) прайшоў фольк-фэст "Камяніца". Акрамя заяўленых на афішы гуртоў Троіца, Shuma, Отава Ё, Kriwi, Relikt, Ahmed ma Нlad, Брандурбэнд, Яварына, дуэту Караліны Ціха і Бартэка Палыгі, а таксама дзі-джэй сэту Алега Скрыпкі, выступілі гурты-пераймальнікі аўтэнтычнага фальклору Рада, Горынь, Этнасуполка, а таксама Ягорава гара, пра якую сайт livingheritage.by раней пісаў.

Акрамя музыкі, цікавостак на фэсце было шмат: выставы малюнкаў на шкле, новых музейных паступленняў, карцін Ганны Сілівончык, фотаздымкаў Ганны Байдаковай; конкурс дзіцячага малюнку; кірмаш і майстар-класы па рамёствах. Але бадай што самай прывабнай была спакуса пагуляць у саломе. За дзецьмі падцягнуліся дарослыя, потым – фатографы. Было весела! Усім, акрамя артыстаў, што выступалі на малой сцэне: саламяны пыл і вакальныя кампазіцыі – рэчы маласумяшчальныя.

Фестываль прайшоў шосты раз. Нязменным спонсарам выступае страўня "Камяніца", ад якой фэст і атрымаў назву. Сёлета далучыўся банк БелВэб. Фестываль наведала больш за 9 тысяч чалавек, для Беларусі лічба не малая, улічваючы, што ў гэты ж час у Заслаўі святкавалі Дзень пісьменства і вераснёўскія суботы – самая "вясельная" пара, што таксама адцягнула частку патэнцыйных наведвальнікаў.

 

Алена Ляшкевіч

Сайт livingheritage.by дзякуе Алене Паўлоўскай, Уладзіміру Ляшкевічу, Генадзю Шуляку і Міхасю Аракчэеву за фотаздымкі.


Фотасправаздача:  Фольк-фэст Камяніца

Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.