Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

  • Мастацкія якасці і назва “падвойныя” або “двухасноўныя” вынікаюць з асаблівасцей тэхнікі выканання. Дыван быццам складаецца з двух асобных тканін, якія спалучаюцца адна з адной па краях і ў месцах узору. Тэхналагічныя асаблівасці падвойнага ткацтва вядомы дзякуючы захаваным вырабам, сыравіне і ткацкаму абсталяванню. Гэта своеасаблівая тэхніка выконваецца на гарызантальным станку, запраўленым у чатыры ніты (два для двухколернай асновы і два для такіх жа кантрастных па колеру ўткоў). Іх ткуць уручную звычайным палатняным перапляценнем ваўняных нітак, для асновы можа выкарыстоўвацца ільняная нітка. Пры дапамозе драўлянага прутка ў месцах узору выцягваюць наверх ніткі асновы ніжняга слою, але другога кантраснага колеру. Такім чынам, пэўны каляровы ўзор верхняй асновы дывана становіцца негатыўным адбіткам на кантрасным яму фоне ніжняй асновы дывана. Ручное выбіранне ўзору дазваляе аўтару кампанаваць узор на кроснах па ўласнаму жаданню. Двухасноўныя дываны выраблялі ткачы рознага кшталту – вясковыя майстры ў хатніх умовах, рамеснікі ў прыватных майстэрнях і арганізаванай вытворчасці. У хатніх умовах і прыватных майстэрнях пераважала ручное ткацтва, у вытворчасці падвойныя дываны маглі выконвацца на жакардавых станках. Тэхніка двухасноўнага ткацтва мела развіццё ў розныя часы ў розных народах свету, распаўсюджанне яна атрымала і сярод майстроў і Беларусі. Найбольш канцэнтравана выраб падвойных дываноў зафіксаваны ў межах Аўгустоў – Гродна – Беласток, але варта разглядаць тэрыторыю больш шырока – да Сувалак і Сейны каля Літоўскай мяжы, да Вянгрува і Вышкова пад Варшавай, да Бела-Падляскі і Брэста
  • Вызначэнне тыпу тканін “гродзенскія дываны” звязана з дзейнасцю Юзафа Ядкоўскага (1928 г., "Стан народных промыслаў у Сакольскім павеце"), які набыў для музея падвоеныя дываны і апісаў – цэнтры, асаблівасці кампазіцыі, арнаменту, каляровых спалучэнняў. Пазней на падставе матэрыялаў яго калекцыі і запісаў “гродзенскія дываны” па мастацкіх якасцях былі вылучаны ў асобны тып двуасноўных тканін. Перавагу Панямонню пры вывучэнні мастацкага ткацтва Ю. Ядкоўскі надаваў, бо сам нарадзіўся і жыў у Гродна. Сабраўшы каштоўны этнаграфічны матэрыял, ён меў падставы вылучыць тканіны, зробленыя двухасноўным спосабам з падвойнай структурай палатна, якія былі распаўсюджаны ў наваколлі, у асобную групу і назваць “гродзенскімі дыванамі”. Рукапісы яго не захаваліся, апублікаваны быў толькі кароткі агляд промыслаў Гродзенскага рэгіёна, але яго напрацоўкамі карысталіся іншыя даследчыкі. Што дакладна можна сцвярджаць па матэрыялах Ядкоўскага – дывановыя вырабы, якія называюць “гродзенскімі дыванамі”, на тэрыторыі Панёманскага краю сапраўды былі з’явай распаўсюджанай. У гродзенскіх дыванах прысутнічае камбінацыі сіняга і карычнева-бурачковага колераў. Часта сустракаецца спалучэнне колераў чырвона-зялёнага або ружова-зялёнага, характэрнага для тэкстыльных вырабаў польскага рэгіёна Пажонды. Каларыстыка ў залежнасці ад рэгіёну характарызуе так званы “польскі стыль”. Рэгіянальная прыналежнасць з’яўляецца больш значным крытэрыем вартасці тканін, чым індывідуальны густ заказчыка або аўтара твора. Тэндэнцыя мастацтва Пажонды захоўвае гэту якасць і ў пазнейшы час. А вось вызначэнне гродзенскіх адметнасцяў колеравых спалучэнняў такой сувязі не дэманструе
  • У дрыбінскіх вёсках лапці насілі з глыбокай даўніны амаль да сярэдзіны XX ст. Амаль у кожнай вёсцы яшчэ ёсць жыхары, якія насілі лапці ў свой час, але тэхналогіяй пляцення ўжо не валодаюць. Захоўваюць гэта старажытнае майстэрства ў вв. Абраімоўка, Жавань, Кароўчына. Пляценне лапцей – традыцыйнае рамяство, якое было распаўсюджана на ўсёй тэрыторыі Дрыбінскага раёна. Сёння лапці страцілі сваё функцыянальнае прызначэнне як абутак. Між тым, інтарэс да іх усё больш узрастае. Лапці – адзін з важнейшых сімвалаў традыцыйнага нацыянальнага побыту, з імі звязана шмат розных павер'яў. Яны шырока выкарыстоўваюцца ў якасці важнага элементу народных абрадаў, сёння набываюць усё большую папулярнасць як сувенір. Уменне плесці лапці перадавалася ад бацькі да сына, знайсці сёння добрага майстра па пляценню лапцей складана, таму задача нашых дзён – адрадзіць майстэрства продкаў, не даць яму загінуць. У в. Кароўчына Дрыбінскага раёна не толькі захоўваецца, адраджаецца, а і набывае далейшае развіццё гэта рамяство. Мясцовыя ўмельцы перадаюць свае сакрэты дзецям, якія ўжо не толькі могуць пабачаць лапці на малюнках і ў музеях, а і робяць іх уласнымі рукамі
абрад абрады абраз аброк абыход абыход двароў баран баранава батлейка божая маці бортнік бярэзінскі раён в. пагост вада валёнкі валянне воўна выцінанка-выбіванка вышыўка вялікдзень вянкі вярба вяселле габелен гаворка ганчарства гліна гуканне вясны гульня гурт дзед дзень абраза маці боскай казанскай дзеці дрэва дудка-выкрутка душа дываны дыялект дыялог ежа жывёла жыта інструменты кадрыля казкавыя сюжэты казкі калода, борць, вулей каляда калядная зорка каляды каляндар камяні каравай каравайніцы карагод карагоды касцёл каталіцтва кераміка клёцкі крыжы крыніца культ камянёў куст кухня лагойшчына лапці лірыка лыка лялька лясное бортніцтва майстар макавей макатка маляванкі маска масла масленіца масленка музыка мядовы спас намётка неглюбка неглюбскі строй павук падвойнае ткацтва пакланенне палессе паломніцтва пальмавая (вербная) нядзеля панямонне папера пастухоўская дудка пахаванне паясы пераборнае ткацтва песні печыва пісанкі полька з камандамі полька, в. спорава пояс прадукты харчавання продак прусы птушка-абярэг птушкі пчала пчалярства рамяство роспіс русалка русальны тыдзень ручнікі рэцэптура сакральная тапаграфія салома святая варвара святы міхаіл святыя пётр і павел свяча спевы старадарожскі раён страва стравы страла стрылка сухавейкі танец ткацтва традыцыйныя святы традыцыя тройца тураўскі карагод тэхналогія узоры ушэсце фальклор фарбы фэст хлеб хрэсьбіны царква цары чысты чацвер шапавальства шчадроўкі шчодры вечар шчэпавая птушка шэсце