Абмеркаванне на форуме і круглы стол “Нематэрыяльная культурная спадчына Беларусі: захаванне як развіццё і пераемнасць”

Шаноўнае спадарства!

Запрашаем прыняць удзел у форуме на сайце https://livingheritage.by/.

Чакаем Вашых адказаў на пытанне: Што азначаюць паняцці“ развіццё” і “дэградацыя” у дачыненні да нематэрыяльнай культурнай спадчыны? Якія адзнакі развіцця і дэградацыі ?

Вынікі форума будуць падведзены падчас дыскусіі, якая адбудзецца на круглым стале 13 студзеня 2013 г. ў г. Любань па тэме: “Нематэрыяльная культурная спадчына Беларусі: захаванне як развіццё і пераемнасць”.

13 СТУДЗЕНЯ 2013 Г., ГОРАД ЛЮБАНЬ

 КРУГЛЫ СТОЛ

“Нематэрыяльная культурная спадчына Беларусі: захаванне як развіццё і пераемнасць”.

Арганізатары: Інстытут культуры Беларусі, Любанскі раённы аддзел культуры, газета “Культура”.

Праблематыка круглага стала:

1. Што мы разумеем пад паняццем “захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны” з пункту гледжання Канвенцыі 2003 года і рэальнай практыкі?

2. Роля носьбітаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны і мясцовых супольнасцяў у забеспячэнні яе жыццядзейнасці і пераемнасці.

3. Што азначаюць паняцці“ развіццё” і “дэградацыя” у дачыненні да нематэрыяльнай культурнай спадчыны? Якія адзнакі развіцця і дэградацыі ?

Прыняць удзел у абмеркаванні можна на форуме.


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.