Круглы стол: "Традыцыйнае мастацтва (абрадавы фальклор) на сучаснай сцэне"

Гурт GUDA і Школа традыцыйнага мастацтва запрашаюць на круглы стол: "Традыцыйнае мастацтва (абрадавы фальклёр) на сучаснай сцэне".

Традыцыйнае мастацтва: публічнае ці інтымнае?
Рытуал у старажытным грамадстве: ці прадугледжвае ён гледача?
Гістарычна-раннія формы сцэнічнага мастацтва і іх сувязь з рытуалам.
Сучасная сцэна як мастацкая прастора і інструмент шоу-бізнесу:
- якія патрабаванні яна ставіць перад выканаўцамі?
- якія інструменты для працы з аўдыторыяй і далучэння аўдыторыі да "працэсу" яна дае?
- якія "рамкі" задае яна выканаўцам?

Пачатак 10 снежня 2012 г. а 18.30.
Уваход вольны. Рэгістрацыя для ўдзелу па тэл. 8-029-6082556.
Больш падрабязная інфармацыя тут.

Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.