V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Культура Беларусі: рэаліі сучаснасці»

V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя  «Культура Беларусі: рэаліі сучаснасці»

ДУА «Інстытут культуры Беларусі» пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь 27 верасня 2016 г. праводзіць V Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Культура Беларусі: рэаліі сучаснасці».

Генеральная тэма канферэнцыі: «Трансфармацыя традыцыйных каштоўнасцей у інфармацыйным грамадстве»

Мэта канферэнцыі – абмеркаванне актуальных праблем узаемадзеяння і ўзаемаўплыву традыцыйных каштоўнасцей і каштоўнасцей інфармацыйнага грамадства, абмен вопытам навуковага асэнсавання працэсу трансфармацыі каштоўнасных асноў сацыяльна-культурнай сферы, ролі культуры ў захаванні традыцыйных культурных каштоўнасцей беларускага грамадства.

Асноўныя напрамкі работы канферэнцыі

  • Каштоўнасныя асновы сучаснай культуры і прыярытэты інфармацыйнага грамадства.
  • Традыцыйныя каштоўнасці як аснова нацыянальнай ідэнтычнасці.
  • Рэпрэзентацыя нацыянальных культур у глабальнай інфармацыйнай прасторы.
  • Маральна-этычныя каштоўнасці нацыянальных культур ва ўмовах канвергенцыі тэхналогій і глабалізацыі медыясферы.
  • Інфармацыйна-камунікатыўны патэнцыял культурнай спадчыны.
  • Народныя традыцыі ў інтэрактыўных практыках сучасных арганізацый культуры і культурнай дзейнасці насельніцтва.
  • Культурна-адукацыйная прастора: традыцыйныя і інавацыйныя падыходы.
  • Інфармацыйна-адукацыйныя рэсурсы сферы культуры.
  • Дзейнасць сацыяльных інстытутаў і арганізацый культуры ў сферы захавання традыцыйных культурных каштоўнасцей. 
Умовы удзелу ў канферэнцыі размешчаны на сайце Інстытута культуры Беларусі

Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.