“Захаванне НКС і устойлівае развіццё рэгіёна” – навукова-практычны семінар 16 чэрвеня

“Захаванне НКС і устойлівае развіццё рэгіёна” – навукова-практычны семінар 16 чэрвеня         Запрашаем прыняць удзел у навукова-практычным семінары “Захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны і ўстойлівае развіццё рэгіёна”, які адбудзецца 16 чэрвеня 2016 г. з 11.00 па 15.00 у Дзяржаўнай ўстанове адукацыі “Інстытут культуры Беларусі” (г. Мінск, вул. Каліноўскага, 12)
        Мэта семінару: пазнаёміць слухачоў з методыкай распрацоўкі і рэалізацыі плана мерапрыемстваў па захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны (далей – НКС), з лепшымі сусветнымі практыкамі па яе захаванню і развіццю.
        У праграме семінару, таксама, аналіз маніторынгу стану элементаў НКС Беларусі за 2015 г., рэкамендацыі па выніках маніторынгу, абмен думкамі, абмеркаванне праблем.
        Форма заняткаў падчас семінару – лекцыя, трэнінг, круглы стол.
        Праводзіць семінар аддзел навукова-метадычнага забесяпчэння дзейнасці па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Інстытута культуры Беларусі.
        Удзельнікі семінара змогуць наведаць эксперыментальную творчую этналабараторыю Івана Кірчука, якая адкрываецца ў Інбелкульце 15 чэрвеня.
        Просьба аб сваім удзеле паведаміць па тэлефонах 017 2675938, 017 3698357, 029 2643767 ці па электроннай пошце
        Аргкамітэт    

Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.