X Міжнародная навуковая канферэнцыя «Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання (памяці антраполага Зінаіды Мажэйкі)»

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў ў межах Года культуры ў Рэспубліцы Беларусь праводзіць юбілейную X Міжнародную навуковую канферэнцыю «Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання (памяці антраполага Зінаіды Мажэйкі)», якая адбудзецца з 29 красавіка па 1 мая 2016 г. 
          
Работа канферэнцыі будзе праводзіцца на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Статус БДУКМ як установы з трывалымі акадэмічнымі традыцыямі і сувязямі, якая дае рознабаковую гуманітарную адукацыю, забяспечвае канферэнцыі ўніверсальны, антрапалагічны падыход да фальклору, які неабходны для яго захавання ва ўмовах глабалізацыйнага выкліку ХХІ стагоддзя. 
          
У межах канферэнцыі адбудуцца: 
• пленарнае, секцыйныя і заключнае пасяджэнні; 
• ХIII этнаграфічны канцэрт «Фальклор беларускай глыбінкі»; 
• майстар-класы вядучых спецыялістаў у галіне ўсходнееўрапейскага фальклору; 
• канцэрт маладзёжных фальклорных гуртоў; 
• экскурсія ў музей-скансэн на мастацкую рэканструкцыю валачобнага абраду беларусаў. 
     
Плануецца работа секцый па напрамках: 
Секцыя 1. Нематэрыяльная культурная спадчына і яе ахова. 
Секцыя 2. Трансфармацыя відаў і жанраў аўтэнтычнага фальклору. 
Секцыя 3. Семантыка і міфапаэтыка традыцыйнай абраднасці. 
Секцыя 4. Традыцыйная культура ў кнізе, адукацыйнай прасторы і аўдыявізуальнай антрапалогіі. 
Секцыя 5. Экалогія традыцыйнай мастацкай культуры. 
Секцыя 6. Унёсак роду Шамякіных у вывучэнне і папулярызацыю фальклору (да 95-годдзя з дня нараджэння Івана Шамякіна). 
Секцыя 7. Праблемы спеўнай этнафоніі. 
Секцыя 8. Праблемы арганалогіі і марфалогіі музычных інструментаў. 

Інфармацыйны ліст і парадак удзелу ў канферэнцыі глядзіце тут

Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.