ЗАПРАШАЕМ НА ДНІ ЕЎРАПЕЙСКАЙ СПАДЧЫНЫ

ЗАПРАШАЕМ НА ДНІ  ЕЎРАПЕЙСКАЙ СПАДЧЫНЫ Запрашаем прыняць удзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных Дням Еўрапейскай спадчыны ў Беларусі па тэме "Індустрыяльная спадчына", якія адбудуцца

24 верасня з 17.00 да 20.00
на вуліцы Кастрычніцкай, 23-25 (дворык кавярні "Лаўка),
г.Мінск.

Акцыі да Дзён Еўрапейскай спадчыны  ладзіць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з Інстытутам культуры Беларусі пры партнёрскай падтрымцы Галоўнага Упраўлення  ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага гарвыканкама, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, ААТ “БелРостІнвестБуд”, ГА “МашЫна времени”, майстэрні друку “ Papera Press”.

Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрошаны прадстаўнікі Міністэрства культуры РБ, Міністэрства замежных спраў РБ, Савета Еўропы, пасольстваў замежных дзяржаў, прадстаўнікі буйных СМІ і шырокая грамадскасць.

У праграме мерапрыемства: урачыстае адкрыццё, выстава рэтрааўтамабіляў, арт-базар, прэзентацыя графіці і буклета, адкрыццё фотавыставы У. Суцягіна, выступ сучасных паэтаў і музычных гуртоў.

Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.