Масленка ў в. Обчын Любанскага р-на

Масленка ў в. Обчын Любанскага р-на

22 Лютага (нядзеля) а 12.00 у в. Обчын Любанскага р-на Мінскай вобласці адбудзецца свята Масленка на аснове рэгіянальных Любанскіх традыцый. Гасцей чакаюць забавы, спевы, бліны, танцы. 

Фальклорныя гурты вёсак Обчын, Закальное, Рачэнь, Атраднае прадэманструюць элементы масленічных абрадаў, адноўленых па расповядах старэйшых жыхароў раёна: "Спальванне пудзіла зімы”, "Трызна", "Кастрыцу растрасаць", "Салому паліць", "Лён-кудзелю на бярозу", "Сыр на бярозу", "Спальванне грахоў", "Лушнік".

Рэгіянальная Масленка была адноўленая 12 год таму загадчыкам арганізацыйна-творчага аддзела Любанскага раённага дома культуры Сяргеем Выскваркам на аснове ўласных палявых даследаванняў. Запрашаем усіх ахвочых далучыцца да святкаванняў і падтрымаць носьбітаў традыцый!

Фота са святкаванняў мінулых гадоў можна паглядзець тут.

Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.