Прэзентацыя выдання “Традыцыйная мастацкая культура беларусаў”

Прэзентацыя выдання “Традыцыйная мастацкая культура беларусаў” 3 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі а 16-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх) адбудзецца прэзентацыя шасцітомнага навуковага выдання “Традыцыйная мастацкая культура беларусаў”, аўтарскі калектыў якога (Алена Боганева, Тамара Варфаламеева, Мікалай Козенка) атрымаў спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2014 года. 

У межах прэзентацыі выступіць дзіцячы фальклорны калектыў пад кіраўніцтвам Ларысы Рыжковай. Таксама можна будзе азнаёміцца з кніжнай выставай па тэме “Традыцыйная мастацкая культура беларусаў”.

Запрашаем!

Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.