Культурная спадчына Уэльса (Англія)

Культурная спадчына Уэльса (Англія)

Нацыянальны гістарычны музей Сэнт Фаганс (St Fagans National History Museum), што знаходзіцца на захадзе Кардыфа (Англія), з’яўляецца адным з лепшых скансенаў ў Еўропе. Музей знаёміць сваіх наведвальнікаў з гісторыяй, матэрыяльнай і нематэрыяльнай культурай Уэльса, якая прадстаўлена тут ў рэтраспекцыі да кельтскіх часоў. 

Больш за сорак арыгінальных будынкаў розных гістарычных перыядаў месцяцца на тэрыторыі музея. Сярод іх – тыповыя вясковыя дамы з прадметамі хатняга ўжытку, гаспадарчыя пабудовы, рамесніцкія майстэрні, царква, крамы, млын, школа. Таксама тут знаходзіцца замак (1580) – адна з адна з найцікавейшых рэзідэнцый Уэльса.

Рамеснікі, выкарыстоўваючы традыцыйныя прылады і абсталяванне, дэманструюць сваё майстэрства гледачам, тут жа ў мясцовых крамах іх вырабы можна набыць. Музей актыўна папулярызуе сваю дзейнасць праз шматлікія фэсты традыцыйнай культуры, музычныя і танцавальныя святы.

Фотаздымкі скансена можна паглядзець тут

Аўтар фота Аляксей Піскун


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.