Фотаконкурс "Спадчына Вілейшчыны"

Фотаконкурс "Спадчына Вілейшчыны"

З 1 па 31 жніўня будзе адбывацца фотаконкурс "Спадчына Вілейшчыны". Далучыцца можна ў любы дзень.  Прыняць удзел і атрымаць прызы можа кожны! Для гэтага трэба дадаць свой фотаздымак у галерэю: http://vialejka.info/gallery/spadcyna/ . Памятайце, што тэма "Спадчына Вялейшчыны” не абмяжоўваецца толькі архітэктурнымі помнікамі. Канешне, гэта могуць быць і касцёлы, і цэрквы, і рэшткі маёнткаў. Але фота можа паказваць і іншыя віды культурнай спадчыны: тканыя посцілкі, вышываныя рушнікі, месцы сакральнай геаграфіі: курганы, камяні і гэдак далей. Адзін чалавек можа прадставіць на конкурс толькі адзін здымак!

Конкурс праводзіцца ў 2 этапы: спачатку наведвальнікі сайту галасуюць за фотаздымкі праз гузікі сацыяльных сетак (Facebook, Vkontakte, Google+), затым распачынае працу журы, што складаецца з мастакоў і фатографаў. Лепшыя фотаздымкі трапяць на паштоўкі, якіх плануецца выдаць 10 відаў. Пераможцы атрымаюць прызы (флэшкі, кніжкі, паштоўкі). Прызы дастануцца аўтарам фотаздымкаў, якія назбіраюць найбольш упадабанняў і галасоў журы.

Конкурс праводзіць выданне "ВОЛАТ” сумесна з сайтам vialejka.info.


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.