Сустрэча з прэсай на тэму: “Захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны: абавязак дзяржавы і роля грамадскіх арганізацый”

Сустрэча з прэсай на тэму: “Захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны: абавязак дзяржавы і роля грамадскіх арганізацый”

23 снежня 2013 г. у 15.00 у Інстытуце культуры Беларусі па адрасу: г. Мінск, вул. Каліноўскага, 12, аўд. 49, 2-гі паверх, адбудзецца сустрэча з прэсай на тэму: “Захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны: абавязак дзяржавы і роля грамадскіх арганізацый”.

У праграме сустрэчы запланавана:

прэзентацыя дзейнасці РГМА “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства”, якое 5 снежня  2013 г. атрымала акрэдытацыю ў ЮНЕСКА як арганізацыя, што спрыяе захаванню і папулярызацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны на нацыянальным і міжнародным узроўнях.

дыскусія па наступных пытаннях:

  • нематэрыяльная культурная спадчына як індыкатар нацыянальнай ідэнтычнасці  і  культурнай разнастайнасці;
  • роля грамадства і грамадскіх інстытуцый у захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны;
  • культура, адукацыя, маладзёжныя структуры: дыялог і каардынацыя намаганняў.

Запрашаем да ўдзелу журналістаў і ўсіх зацікаўленых!

Па пытаннях звяртацца:

Студэнцкае этнаграфічнае таварыства, (8017) 2082090, (8029) 7780100.

Аддзел навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Інстытута культуры Беларусі, (8017) 2634357, (8017) 2675938.


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.