Дні Еўрапейскай спадчыны ў Беларусі 2013 г.

Дні Еўрапейскай спадчыны ў Беларусі 2013 г.
У 2013 годзе Беларусь вырашыла прысвяіць Дні Еўрапейскай спадчыны нематэрыяльнай культурнай спадчыне – «жывой» спадчыне. Адной з падстаў для выбару тэмы з'явілася святкаванне 10-годдзя Канвенцыі аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Як адзначана на афіцыйным сайце ЮНЕСКА, гэтая Канвенцыя «стала першым міжнародным інструментам забеспячэння прававой асновы для абароны нематэрыяльнай культурнай спадчыны». 
Болей за 20 год з надыходам верасня ўся Еўропа святкуе Дні Еўрeапейскай спадчыны. На працягу месяца краіны, якія падпісалі Еўрапейскую культурную канвенцыю Савета Еўропы (1954), праводзяць мерапрыемствы і акцыі для знаёмства сваіх грамадзян і замежных гасцей з аб'ектамі гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны, якія знаходзіцца на іх тэрыторыі. На Беларусі Дні Еўрапейскай спадчыны праводзяцца з 1993 г. – з часу ратыфікацыі нашай краінай Еўрапейскай культурнай канвенцыі, і занялі сваё ганаровае месца ў календары штогадовых культурных падзей. Ужо сталі традыцыяй прэзентацыі буклетаў і выставак, прысвечаных абранай тэме, якая штогод змяняецца, каб раскрыць новыя аспекты ў галіне аховы і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны. 
Сёння Дні Еўрапейскай спадчыны з'яўляюцца адной з самых чаканых і значных культурных падзей Еўропы. 
Дні Еўрапейскай спадчыны ў Беларусі 2013 г. таксама прысвечаны 20-годдзю падпісання Рэспублікай Беларусь Еўрапейскай культурнай канвенцыі. 
У межах святкавання 27 верасня ў Галерэі М. Савіцкага (пл. Свабоды, 15) у 16:00 адбудзецца адкрыццё фотавыстаўкі «“Жывая” спадчына», прэзентацыя сайта «“Жывая” спадчына», створанага пры фінансавай і кансультатыўнай падтрымцы ЮНЕСКА, а таксама буклета, прысвечанага тэме гэтага года. У 17:00 усе жадаючыя запрашаюцца на адкрытую публічную лекцыю доктара філалагічных навук Таццяны Валодзінай «Народная медыцына ў сістэме традыцыйнай культуры беларусаў». 
Па пытаннях звяртацца ў аддзел навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Інстытута культуры Беларусі: +375 (17) 267 59 38, +375 (17) 263 43 57.

Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.