Фотавыстава "Быццёмасць…" да Года культурнага турызму і спадчыны ЮНЕСКА

Фотавыстава "Быццёмасць…" да Года культурнага турызму і спадчыны ЮНЕСКА

Калі тое, што належыць асобе альбо хаўрусу асоб як яе альбо іхняя ўласнасць, – маёмасць, то спадчыне адпавядае найменне быццёмасць, і для таго, каб мець у ёй сваю долю і мець яе сваёй доляй, якая выпадае менавіта нам, трэба перш за ўсё быць.

Алесь Разанаў

 

15 лютага 2013 г. у памяшканні Музейна-выставачнага комплексу Гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Заслаўе" мае адбыцца адкрыццё фотавыставы "Быццёмасць…" да Года культурнага турызму і спадчыны ЮНЕСКА", падрыхтаванай Інстытутам культуры Беларусі.


 Цягам апошніх трох гадоў Інстытутам культуры Беларусі сумесна з ЮНЕСКА праводзяцца Еўрапейскія Дні Спадчыны. Дадзеныя дні з'яўляюцца складовым элементам новай парадыгмы міжнародных культурных стасункаў, якая сцвярджае дыялог ці, нават, палілог галоўным інструментам сучаснай камунікацыі ў сферы культуры, эканамічных і сацыяльных адносін, падтрымлівае культурны плюралізм і разнастайнасць.

Сярод іншых праектаў у 2012 г. аддзелам навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Інстытута культуры Беларусі, які курыруе арганізацыю правядзення Еўрапейскіх Дзён Спадчыны ў Беларусі, сумесна з Грамадскім аб’яднаннем "Творчы саюз "Фотамастацтва" пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь падрыхтавана перасоўная фотавыстава "Быццёмасць…" да Года культурнага турызму і спадчыны ЮНЕСКА.

Мэта выставы – адлюстраваць багацце прыроднай і культурнай спадчыны Беларусі, а таксама яе патэнцыял як аб’екта культурнага турызму.

У кантэксце сучасных выклікаў цывілізацыі абуджэнне цікавасці да помнікаў прыроды і культуры, зварот увагі на праблему іх захавання, неабходнасць міжкультурнага дыялогу ў справе аховы аб’ектаў спадчыны і іх выкарыстання ў адукацыйных і турыстычных мэтах набывае безумоўную актуальнасць у якасці фактараў сцвярджэння разнастайнасці і агульнасці культур еўрапейскага кантынента,  а таксама фарміравання нацыянальнай і еўрапейскай ідэнтычнасцяў.

 Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе", вул. Рынкавая, д. 4, г. Заслаўе

тэл. 8-017-5441152

e-mail: [email protected]

http://www.zaslaue.by/

 Наведаць "ГКМЗ "Заслаўе" магчыма з 9.00 па 17.00 кожны дзень, акрамя панядзелка.

 З творамі, прадстаўленымі на выставе, можна азнаёміцца ў раздзеле "Фотагалерэя" на сайце "Жывая спадчына Беларусі". Больш падрабязна тут.

 Выстава працуе па 17 сакавіка.

Куратарка праекта Таццяна Мармыш. Куратарка ад музея-запаведніка Іна Сабалеўская.



Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.