Адкрылася выстаўка “Нематэрыяльная культурная спадчыны Міншчыны”Урачыстае адкрыццё выстаўкі-прэзентацыі нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Міншчыны адбылося 12 верасня ў Мастацкай галерэі Мінскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці. У Дзяржаўны спіс гістрыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь уключаны 12 праяў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Мінскай вобласці, з іх два элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны ўключаны ў спісы ЮНЕСКА. Усе яны творча прадстаўлены на выставе раёнамі, якія іх захоўваюць. Тут можна пабачыць каранавальныя касцюмы каляднага “дзеда" і семежаўскіх “цароў”, “печанага ката” са Скірмантава і “каляду”, якую штогод цягнуць на дуб ў Новінах Бярэзінскага раёна, тканыя ручнікі з Капыльскага і паясы з Валожынскага раёнаў, а таксама копію цудадзейнага абраза Маці Божай Будслўскай, з якім ідуць працэсіі падчас Будслаўскага фэсту. Што паглядзець на экспазіцыі «Нематэрыяльная культурная спадчына Міншчыны», – расказвае газета “Звязда”. Грунтоўны агляд выставы зроблены ў газеце “Новы час”: Што хавае нематэрыяльная культурная спадчына Міншчыны (фота, відэа) Каталіцкі касцёл на адкрыцці выстаўкі прадстаўляў ксёндз канонік Францішак Рудзь. Яго артыкул з выдатным фотарэпартажам Вікатара Ведзеня апублікаваны на партале Catholic.by: Будслаўскі фэст сярод аб’ектаў, якім прысвечана выстава-прэзентацыя «Нематэрыяльная культурная спадчына Міншчыны» Рэпартаж з адкрыцця выставы зрабіла Беларускаё радыё “Рацыя”: Нематэрыяльная культурная спадчына Меншчыны Уваходны квіток для дарослых каштуе 3 р., для дзяцей – 1,5 р. На выставе працуе экскурсавод, можна паглядзець цікавыя відэазапісы, дзеці могуць пачытаць і паслухаць казкі Форум для отзывов 11 не существует. |
|