Рэспубліканскі семінар «Ахова гісторыка-культурнай спадчыны ў Рэспубліцы Беларусь»

Рэспубліканскі семінар «Ахова гісторыка-культурнай спадчыны ў Рэспубліцы Беларусь»

Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь 29-30 красавіка 2019 г. быў праведзены рэспубліканскі семінар «Ахова гісторыка-культурнай спадчыны ў Рэспубліцы Беларусь», які адбыўся на базе Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў пры арганізацыйна-метадычным суправаджэнні Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.

Семінар адкрыў намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Сяргей Іванавіч Шарамецьеў, які ва ўступным слове выказаў прынцыпы і падыходы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь да аховы гісторыка-культурнай спадчыны ў сучаснай сацыякультурнай сітуацыі, звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць прыняцця ўзважаных рашэнняў і мер рэгіянальнымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ў галіне аховы культурнай спадчыны Беларусі.

Пытанні навукова-метадычнага забеспячэння аховы нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей былі грунтоўна абмеркаваны ў другі дзень семінара. У іх абмеркаванні прынялі ўдзел начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Наталля Дзмітрыеўна Хвіркансультант аддзела арганізацыі аховы і ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей Генадзь Мікалаевіч Ходарвядучы спецыяліст Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў УА  «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» Алена Тадэвушаўна Каліноўская, старшыня фонду "Культурная спадчына і сучаснасць», член Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па пытаннях ЮНЕСКА Ала Барысаўна Сташкевіч,   супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Таццяна Іванаўна Кухаронак і Таццяна Міхайлаўна Мармыш, рэгіянальныя спецыялісты ў галіне аховы нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей.

фота-2 дакладчыкі.JPG

Асаблівая ўвага была нададзена фарміраванню сістэмы аховы нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, накіраванай на падтрымку і пашырэнне жыццядзейнасці адметных праяў нематэрыяльнай творчасці чалавека. Дакладчыкі прадэманстравалі лепшыя практыкі аховы спадчыны на раённым, абласным і рэспубліканскім узроўнях, важнасць абмену досведам на рэспубліканскіх і міжнародных творчых і навуковых мерапрыемствах.

фота-3 дакладчыкі.JPG

Былі падведзены вынікі работы інфармацыйнага рэсурса «Жывая спадчына Беларусі: інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны», які фарміруеца  Інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БДУКМ, вызначаны шляхі яго ўдасканалення і павышэння ролі ў забеспячэнні аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Удзельнікамі семінара падтрыманы прапановы па арганізацыі актыўнага супрацоўніцтва са спецыялістамі раённых і абласных устаноў культуры ў галіне інфармацыйнага забеспячэння аховы нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Семінар у пашыраным фармаце праведзены ўпершыню і стаў арганізацыйнай формай узаемадзеяння Міністэрства культуры з рэгіёнамі па актуалізацыі форм і метадаў арганізацыі работы ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама павышэння эфектыўнасці сістэмы кіравання ў гэтай сферы.

Практычныя вынікі і рэкамендацыі, выпрацаваныя на семінары, будуць размешчаны на афіцыйным сайце Міністэрства культуры ў раздзеле «Гісторыка-культурная спадчына»

Інфармацыя паводле інтэрнэт-сайтаў:

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь http://kultura.by/

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў http://www.buk.by/

«Жывая спадчына Беларусі: інвентар НКС» http://livingheritage.by/resource/kanferentsyi/

Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.