Гурт PANI MALALA выступіць пад шкляным купалам мінскай Ратушы

Гурт PANI MALALA выступіць пад шкляным купалам мінскай Ратушы

Гурт PANI MALALA разам з мастачкай пясочнай анімацыі Вольгай Радзецкай распавядуць “Пра дзявочыя мроі, што лунаюць на хвалях лёсу…” 19 траўня ў межах Ночы музеяў пад шкляным купалам Мінскай гарадской Ратушы. Гэта першае публічнае мерапрыемства ў гэтай незвычайнай зале, раней яна прымала толькі афіцыйныя паседжанні.

Містычнае спалучэнне этнічных народных матываў і пясочнай анімацыі захапляе і кранае да самага сэрца... Пачатак мерапрыемства ў 22:00, заходзіць у Ратушу (пл.Свабоды, д. 2) трэба з цэнтральнага ўваходу і спускацца ў залю пад шкляным купалам. Кошт квітка на уваходзе – 5 руб.

PANI MALALA – эксперыментальны гурт у складзе трох дзяўчат, вакалістак і музыкаў адначасова, працуе з кожнай народнай песняй, як з гісторыяй, што захапляе сваёй асабістай драматургіяй. Музыка, якую стварае калектыў, насычаецца дзеяннем, подыхам сучаснасці і ўвасабляе сапраўднае жыццё, якое адбываецца тут, зараз, на вашых вачах. Беларускія, рускія і польскія песні, як маленькія эпізоды адной вялізнай п’есы, разгортваюць драматургічную стужку канцэрту.

Цымбалы, акардэон, кахон, акарыны, варган, казу і шмат іншых інструментаў ствараюць дзівосныя гукавыя карціны, якія заміраюць каляровымі палотнамі пясочных вобразаў мастачкі Вольгі Радзецкай. Чароўныя малюнкі з’яўляюцца не толькі шыкоўнымі дэкарацыямі, што адлюстроўваюць месца дзеяння нашай з вамі гісторыі, але і адыгрываюць ролю сапраўднай дзейснай асобы…

Паводле прэс-рэлізу


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.