Гродзенскія «КАЗЮКІ» - сімвал вясны!

Гродзенскія «КАЗЮКІ» - сімвал вясны!

05.03.2018

Адразу сем маляўнічых фотарэпартажаў з’явілася ў сеціве пасля традыцыйнага вясновага кірмашу ў Гродне 4 сакавіка. Традыцыйны кірмаш рамеснікаў «Казюкі» праходзіць у Дзень святога Казіміра. Святы Казімір — польскі каралевіч і літоўскі княжыч памёр маладым у Гродне, пахаваны ў Вільні і прызнаны святым. Ён лічыцца заступнікам Гродзенскай каталіцкай дыяцэзіі, моладзі, майстроў і рамеснікаў

Пра гісторыю аднаўлення свята піша «Гродзенская праўда»: «Больш за дваццаць гадоў таму члены гарадскога аддзялення Саюза палякаў на Беларусі пачалі праводзіць у Гродне выставу-кірмаш «Казюкi». Васемнаццаць гадоў таму мерапрыемства стала гарадскім і арганізуецца пры садзейнічанні гарадскога выканаўчага камітэта… Адна з нязменных традыцый у майстроў - аддаваць дзесяціну выручаных на «Казюкі» сродкаў на дабрачыннасць. Справа добраахвотная, і ў Гродне ахвяраваць сродкі маглі ўсе жадаючыя, у тым ліку і госці. Можна гэта было зрабіць і купіўшы сувенір, зроблены мамамі рабят з Гродзенскага дзіцячага хоспіса». Больш інфармацыі ў артыкуле Отведать «Казюковки», обновить гардероб и прикоснуться к традициям.

 

«Геаграфія свята пастаянна шырыцца і расце. На гэты раз рамеснікі былі з усіх рэгіёнаў Беларусі. З задавальненнем прымалі і нашых дарагіх гасцей з Беластока і Аўгустова… За апошнія гады культурныя сувязі з геаграфічнымі суседзямі, якія маюць падобную гісторыю, мову і менталітэт, значна ўмацаваліся», – адзначыў  адзін з арганізатараў свята, старшыня Гродзенскага гарадскога аддзела грамадскай арганізацыі «Саюз палякаў на Беларусі" Казімір Знайдзінскі. Падрабязней у артыкуле СБ В Гродно состоялся традиционный праздник ремесленников «Казюкi» (ФОТО)

 

Пра старыя і новя традыцыі свята расказвае начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Ярашэвіч: «Ёсць павер'е, што ад гандлю на «Казюкі» залежыць, наколькі паспяховым будзе год у цэлым. Кірмаш - своеасаблівае адкрыццё сезону для рамеснікаў і майстроў… «Казюкі» ў Гродне абзавяліся і ўласнымі традыцыямі. Адна з іх – пасвячэнне ў рамеснікі маладых майстроў. Кандыдат на паступленне ў гільдыю майстроў павінен прадставіць дасведчаным калегам свае лепшыя працы. Майстар-экзаменатар узброены драўлянай лыжкай: калі пасля агляду ён ударыць прэтэндэнта па далоні, значыць, той прыняты ў гільдыю. На гэты раз у лік майстроў ўвайшла Алеся Стасевіч. Дзяўчына працуе ў рэдкай тэхніцы пляцення з аеру». Нагадвае артыкул БелТА «Казюки» собрали в Гродно мастеров со всей Беларуси і пра кірмаш ў Вільні, які мае супольнае паходжанне:  «Кірмаш "Казюкі" праводзіцца ў Гродне штогод у памяць аб святым Казіміры – заступніку моладзі, майстроў і рамеснікаў. Яго мошчы знаходзяцца ў Віленскім кафедральным саборы. У Літве таксама шырока святкуюць "Казюкі" (Kaziukas), праходзяць шматлікія кірмашы рамеснікаў. Галоўнымі атрыбутамі лічацца пернікі з урыўкамі з Евангелля і спецыяльна аформленыя галінкі вярбы -  «казіміркі».

Актыўна пішуць пра кірмаш і мясцовыя рэсурсы:

Пра традыцыйнае свята па-беларуску былі прапанаваны два рэпартажы:

«Казюкi» сабралі ў Гродне каля 150 рамеснікаў з усёй Беларусі 

У Гродне прайшлі традыцыйныя Казюкі (ФОТА)

Алена Каліноўская,

Інвентар НКС

 


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.