Школа традыцыйнага мастацтва запрашае на вечарыну

Школа традыцыйнага мастацтва запрашае на вечарыну Школа традыцыйнага мастацтва запрашае на вечарыну, прысвечаную заканчэнню першага курсу "Традыцыйны беларускі танец" і выпускнікам вакальнага і рамесніцкага курсаў. Вечарына адбудзецца 27 верасня 2014 г. у 19.00 на тэрыторыі "Беларускай прасторы" па адрасе: вул. Ф. Скарыны,12-113.

У праграме – традыцыйныя беларускія спевы, прэзентацыя строяў, уласнаручна створаных вучнямі пасля вывучэння традыцый сваіх родных мясцін, і багатая танцавальная праграма. 

На курсе "Традыцыйны танец", які працуе пад кіраўніцтвам знакамітага этнахарэографа Міколы Козенкі ў рамках Школы традыцыйнага мастацтва, на працягу двух гадоў людзі рознага ўзросту, розных прафесій і інтарэсаў вывучалі беларускія танцы, засвойвалі традыцыйную манеру іх выканання, распачалі спасціжэнне сапраўднага майстэрства скокаў і імправізацыі. 

Некалькі дзясяткаў танцаў уключаны ў праграму імправізаванага творчага іспыту, падчас якога госці вечарыны змогуць выбіраць найбольш цікавыя. Як заўсёды, танцы можна будзе не толькі паглядзець, але далучыцца да іх выканання.

Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.