Фестываль фальклорнага мастацтва "Берагіня"

Фестываль фальклорнага мастацтва "Берагіня"

У пасёлку Акцябрскі Гомельскай вобласці прайшоў VIII Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня”. У межах фестывалю адбыліся турнір дзіцячых фальклорных калектываў, конкурс танцавальтных пар-выканаўцаў народных побытавых танцаў, выступы аўтэнтычных гуртоў, кірмаш народнай творчасці.

У турніры дзіцячых фальклорных калектываў перамог узорны фальклорны ансамбль “Цярэшкавы шчодрыкі” Рассветаўскага культурна-спартыўнага цэнтра (Акцябрскі раён, Гомельская вобласць). Дыплом III ступені заваяваў узорны фальклорны гурт “Купалачка” Дзмітраўскага філіала ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў г. Клічава” (Клічаўскі раён, Магілеўская вобласць). “Купалачка” з'яўляецца пераемнікам і захавальнікам абраду дзіцячага калядавання"Куры"Сярод дзіцячых танцавальных пар лепшымі сталі танцоры з Акцябрскага, Асіповіцкага, Петрыкаўскага, Клічаўскага, Лоеўскага, Любанскага раёна. Найбольш пераможцаў – з Гомельскай вобласці. Прайшоў і конкурс танцавальных пар сярод носьбітаў традыцый. Перамога дасталася пары з Капаткевічаў: Адаміч Васілю і Вабішчэвіч Галіне.

 Фота з фестывалю можна паглядзець тут

Алена Ляшкевіч


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.