Капішча Рагуціса ў Вільні

Капішча Рагуціса ў Вільні

Проста ў цэнтры Вільні, на невялічкай плошчы, дзе вуліца Дзіджоі (Вялікая) пераходзіць у Пілес (Замкавая), дзейнічае капішча старажытналітоўскага бога п'янства і баляванняў Рагуціса.

Капішча складаецца з камяня-ахвярніка з круглай ямкай і "павука" на дрэве побач. Зацікаўленыя людзі усталявалі дзяжурства - кожны дзень хто-небудзь прыходзіць запальваць на капішчы лампадкі. З'яўляюцца на камяні і ахвяры, напрыклад, яблыкі.

Зусім побач з капішчам - праваслаўная Пятніцкая царква. Па звестках Адама Кіркора, менавіта на месцы яе да  1331 (па іншых крыніцах, да 1345) г. знаходзілася капішча Рагуціса. Яно было зруйнавана для пабудовы царквы па загадзе віцебска княжны Марыі Яраславаўны, жонкі Вялікага князя літоўскага Альгерда.

 Алена Ляшкевіч

 Сучасныя фота капішча можна паглядзець тут


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.