Побытавы танец «Спораўская полька» в. Спорава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці

Побытавы танец «Спораўская полька» в. Спорава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці

Танчыць «спораўскую польку» – больш чым векавая традыцыя вёскі Спорава.

Спораўская полька адносіцца да парна-гуртавых танцаў, вылучаецца шматфігурным характарам, у якім каманды (аб’явы) робіць ідзін з танцуючых мужчын ці нехта з музыкантаў, а каманды ідуць у вольным парадку і ў любой паслядоўнасці. Усяго можа быць ад 12 да адвольнай колькасці каманд, якія адлюстроўваюць розныя характэрныя элементы  танца.

Асаблівасць «спораўскай полькі»  у тым, што ў час танца, ногі амаль што не адходзяць ад падлогі, усе рухі пар павольныя, стрыманыя, што толькі падкрэслівае хараство танца. Адносіны тут паміж хлопцам і дзяўчынай адметныя сваёй сціпласцю, сарамлівасцю. Пры гэтым не страчваецца гульнёвы характар танца, бо кожная з пар хоча вылучыцца як самая здатная да танцаў.

Спораўская полька надзвычай шануецца мясцовай супольнасцю і перадаецца ад пакалення да пакалення. На сёняшні дзень гэты танец з’яўляецца адметнай рысай усіх святаў і урачыстых нагод, якія адбываюцца ў вёсцы.

Валодаюць тэхнікай танца практычна ўсе  вяскоўцы,  у  тым ліку моладзь. Актыўна захоўвае і перадае традыцыю мясцовы фальклорна-этнаграфічны  ансамбль «Жураўка» пад кіраўніцтвам Чайчыц Валянціны Іванаўны, а таксама дзіцячы фальклорны  гурт «Жаўручкі», які займаецца адраджэннем фальклорнай спадчыны Бярозаўскага раёна.

Дадзенаму элементу нематэрыяльнай культуры 22 студзеня 2014 г. на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь было прынята рашэнне надць статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.



Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.