“Калядныя цары” в. Семежава Капыльскага раёна Мінскай вобласці

13 студзеня 2014 г. вёска Семежава па традыцыі адзначыла Шчодры вечар абрадам “Калядныя цары”. У гэтым годзе свята было не такім шматлюдным, бо прыпала на панядзелак, працоўны дзень, што, відавочна, было не надта зручна для турыстаў і гасцей, але стала супынкам для сродкаў масавай інфармацыі, якіх было даволі многа.

На цэнтральнай плошчы вяскоўцы зладзілі кірмаш, дзе ўсіх частавалі традыцыйнай семежаўскай ежай, не менш цікавай, чым сам абрад, досыць разнастайнай і смачнай.

Сёлета абрад выконвалі ўжо два гурты “Цароў”, якія складаліся, у асноўным, з мясцовай моладзі, хлопцаў, што працуюць у калгасе, а таксама школьнікаў старэйшых класаў. Было весела і ўтульна. І хоць снегу выпала надзвычай мала, вяскоўцы і ўсе, хто прыехаў у Семежава ў гэтую пару, шчыра радаваліся Новаму году, зіме, якая ўрэшце прыйшла на Беларусь, строілі планы на будучыню і жадалі адзін аднаму шчасця і дабрабыту.

Фотасправаздача: Калядныя цары.

Фотасправаздача:  “Калядныя цары” в. Семежава Капыльскага раёна Мінскай вобласці 13 студзеня 2014

Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.