Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

  • Танчыць “Спораўскую польку” – гэта больш чым векавая традыцыя вёскі Спорава. З іншых пазаабрадавых танцаў гэты адносіцца да парна-гуртавых. Спораўская полька вылучаецца шматфігурным характарам, у якім каманды (аб’явы) робіць ідзін з танцуючых мужчын, ці нехта з музыкантаў, а каманды ідуць у вольным парадку і ў любой паслядоўнасці. Усяго можа быць ад 12 да адвольнай колькасці каманд, якія адлюстроўваюць розныя характэрныя элементы танца. Асаблівасць «спораўскай полькі» у тым, што ў час танца, ногі амаль што не адходзяць ад падлогі. Вядома, што раней людзі, пасля цяжкага працоўнага дня, збіраліся разам, каб адпачыць, пагутарыць і пагуляць польку. Усе рухі пар павольныя, стрыманыя, што не змаляе хараства танца. Адносіны тут паміж хлопцам і дзяўчынай адметныя сваёй сціпласцю, некай сарамлівасцю. Пры гэтым не страчваецца гульнёвы характар, бо кожная з пар хоча вылучыцца як самая здатная да танцаў. Раней спораўскую польку гулялі не толькі ў Спорава, але і ў блізкай ад яе в. Здзітава. З цягам часу полька ў Здзітаве страцілася. Зараз, пры дапамозе школы, праводзіцца мэтанакіраваная праца з мясцовымі дзецьмі, каб навучыць іх гуляць польку. На сённяшні дзень гэты танец з’яўляецца адметнай рысай усіх свят і ўрачыстых нагод, якія адбываюцца ў вёсцы. Валодаюць тэхнікай танца практычна ўсе вяскоўцы, у тым ліку моладзь. Актыўна захоўвае і перадае традыцыю мясцовы фальклорна-этнаграфічны ансамбль «Жураўка» пад кіраўніцтвам Чайчыц Валянціны Іванаўны, а таксама, з дапамогай таго ж кіраўніка, дзіцячы фальклорны гурт «Жаўручкі», які займаецца адраджэннем фальклорнай спадчыны Бярозаўскага раёна
  • У народнай культуры Віцебскага Паазер’я маляваныя дываны маюць характар адметнай мастацкай традыцыі з адмысловымі прыёмамі выканання, кампазіцыйнымі схемамі і высокім узроўнем стылізацыі раслінных форм. Маляваныя дываны з'яўляюцца відам народнага жывапісу, у якім сфарміравалася паэтыка ідылічнай карціны свету з характэрнымі для яе маляўніча-пластычнымі метафарамі раю. Малюнак, як правіла, мае раслінна-арнаментальнае акаймленне. Абавязковы кампанент дыванковых пейзажаў захаду Віцебскай вобласці – водная стыхія, што звязана з асаблівасцямі прыроднага ландшафту локусу фарміравання дадзенага віду мастацтва. На маляванках шмат расліннай арнаментыкі, выяў гісторыка-культурных помнікаў Віцебшчыны. Дыванковы вобраз альбо сюжэт таксама можа запазычвацца з класічнага мастацтва і набываць спрошчаны архетыповы характар. Традыцыі маляванага дывана склаліся ў 1920-я гг. і развіваліся да 1960-х гг. У гэты час маляванкі сталі абавязковай дэталлю вясковых інтэр’ераў. Працэс аднаўлення традыцый маляванага дывана распачаўся ў 2-й палове 1980-х гг. шляхам правядзення выставак, конкурсаў, навучальных урокаў, збірання калекцый. У мерапрыемствах бралі ўдзел носьбіты традыцыі, якія дзяліліся сваімі навыкамі з маладымі мастакамі. Непасрэдныя стасункі з пакаленнем сталых майстроў мелі Г. П. Таляронак, С. А. Скавырка, А. А. Выжыкоўская, А. Г. Таляронак, Л. М. Маяк, В. У. Беласлудцава, В. М. Гукава, Я. Б. Ліманоўская. Сёння яны з’яўляюцца паўнавартаснымі пераемнікамі сакрэтаў рамяства, працуюць у класічных формах маляванкі з адметнымі вобразамі і сюжэтамі, характэрнымі для індывідуальнай творчасці. Майстры з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі шматлікіх выставак і свят народнай творчасці, іх работы заўсёды ацэньваюцца на высокім узроўні. Сучасныя носьбіты традыцыі ажыццяўляюць перадачу свайго майстэрства праз правядзенне майстар-класаў, вядуць гурткі па маляванцы, бо лічаць свае ўменні каштоўнасцю, якая павінна жыць і перадавацца ад пакалення да пакалення
  • Абрад пераносу свячы адбываецца ў а/г Вяляцічы Барысаўскага раёна у дзень Святога Міхаіла 21 лістапада. Абрад складаецца з уласна пераносу, агульных маленняў і ўрачыстых застолляў у хаце, адкуль выпраўляюць і дзе прымаюць свячу. “Свячой”, “Міхайлаўскай свячой” завецца як сам абрад, так і комплекс рытуальных прадметаў, што складаеца са свечкі, абраза святога Міхаіла і ручніка, якім пакрыты абраз. У апошнія гады да абраднага комплексу дадаўся вялікі драўляны крыж. Свяча знаходзіцца ў хатах 7 жыхароў вуліцы Цэнтральнай вёскі Вяляцічы па чарзе, па адным годзе. У дзень святога Міхаіла свяча ўрачыста пераносіцца ў новую хату. Адпаведна ўспамінам жыхароў, абрад узнік у 1-ай палове ХХ ст., калі ў Вяляцічах прадстаўнікі савецкай улады разбурылі царкву. У навуковай літаратуры, аднак, выказваецца думка, што абрады пераносу свячы маюць старажытнае паходжанне і актуалізуюцца ў пэўнай супольнасці пад уплывам шэрагу гістарычных абставін. У Вяляцічах такімі абставінамі могуць лічыцца разбурэнне царквы і разбор абразоў з яе жыхарамі вёскі па хатах. Практыка перарывалася ў час Другой сусветнай вайны Свяча вызначаецца супольнасцю як каштоўнасць, дзень святога Міхаіла лічыцца ў вёсцы святам, у абрадзе ўдзельнічаюць сем’ямі, далучаюць дзяцей. Прыезжыя пераймаюць абрад ад суседзяў. Людзі, што не жывуць стала ў Вяляцічах, наведваюць родную вёску адмыслова каб паўдзельнічаць у абрадзе
“вэсну співаты” “провады зімы” "драць заяц" абрад абрады абраз аброк абыход абыход двароў баран баранава батлейка беларуская саломка белаўзорыстае ткацтва, традыцыя, ручнік божая маці бортнік бярэзінскі раён в. пагост вада валёнкі валянне воўна выцінанка-выбіванка вышыўка вялікдзень вянкі вярба вяселле вясельныя гульні, песні, "рагаты" каравай, звычай габелен гаворка ганчарства гліна гуканне вясны гульні гульня гурт дзед дзежка дзень абраза маці боскай казанскай дзеці дрэва дудка-выкрутка душа дываны дыялект дыялог дэмбрава ежа жніво жораўскі хлеб, "кулітка", бохан, хлеб на сыроватцы жывёла жытні хлеб запусты засуха, дождж, магія, ураджай ігрышча “ката пячы” інсіта, мастацтва прымітыву, наіўнае мастацтва інструменты кадрыля кадычак казкавыя сюжэты казкі калода, борць, вулей каляда калядная зорка каляды каляндар камень, паданне, аброк, маладыя, здароўе камяні каравай каравайніцы каравайніцы, дзяжа, мука, печ, “шышкі” карагод карагоды касцёл каталіцтва кваснік кераміка клёцкі конік, шчодры вэчор кросны, перабор, набіванкі, подвязь, штапноўка крыжы крыніца культ камянёў купалаўскі тэатр купалле куст кухня лагойшчына лапці лірыка лыка лялька лясное бортніцтва майстар макавей макатка маляванкі маска масла масленіца масленка музыка мядовы спас намётка народная гульня неглюбка неглюбскі строй павук падвойнае ткацтва пакланенне палессе паломніцтва пальмавая (вербная) нядзеля панямонне папера пастухоўская дудка пахаванне паясы пераборнае ткацтва песні печ печыва пінкавічы пісанкі пляценне з саломкі полька з камандамі полька, в. спорава поразава, банкуха, "валко", цеста, печ пояс праводная нядзеля прадукты харчавання продак продкі, памінанне, вялікдзень, успенне, дзяды прусы птушка-абярэг птушкі пчала пчалярства рамяство рашчына роспіс русалка русальны тыдзень рухаўскі дыван ручнікі рэцэптура сакральная тапаграфія саламяны дыван саламяныя павукі