Каляндар падзей
|
|
|
|
|
12.05.2021
Мядоцкая “Берагіня” 14 мая 2021 года адзначае 25-годдзе творчай дзейнасці
Урачыстасці з нагоды творчага юбілею фальклорнага гурта "Берагіня" адбудуцца ў Мётчанскай сярэдняй школе Барысаўскага раёна 14 мая 2021 г. На працягу дня адбудуцца навукова-практычныя чытанні, святочны канцэрт і танцавальная вечарына. На святкаванне запрашаюць усіх прыхільнікаў традыцыйнай культуры і народнай творчасці!
|
|
|
02.05.2021
"Лука", "Сула", "Стрылка" – вясновыя карагоды распачынаюцца ад Велікодных святаў
Традыцыйнае святкаванне Вялікадня ў некаторых мясцінах Беларусі суправаджаецца адметнымі лакальнымі традыцыямі, многія з якіх маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. У Маладзечанскім раёне 2 мая пройдзе карагод “Лука” (аг.Маркава), у Драгічынскім – “Стрылка” (аг.Бездзеж), 3 мая ў Гомельскім раёне пройдзе “Сула”, а 10 мая ў в.Пінкавічы Праводны тыдзень завяршыцца “Провадамі зімы”
|
|
|
|
|
|