Карыстальніцкае пагадненне

Сайт "Жывая спадчына Беларусі"  – гэта спецыялізаваны рэсурс Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, які ўтрымлівае інфармацыю пра здабыткі нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.

На сайце "Жывая спадчына Беларусі" (далей – Сайт) размешчаны Інвентар, які ўяўляе з сябе базу дадзеных элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны (НКС), уключаных у Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, а таксама тых, якім гэты статус можа быць нададзены.

Суправаджэнне Сайта ажыццяўляецца аддзелам навукова-метадычнай забеспячэння дзейнасці па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Інстытута культуры Беларусі, які фарміруе і курыруе адпаведную базу дадзеных нематэрыяльнай культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Інфармацыя, размешчаная на сайце "Жывая спадчына Беларусі" і ў Інвентары НКС, можа быць выкарыстаныя для навуковых, даследчыцкіх, адукацыйных мэтаў; можа выкарыстоўвацца з мэтай папулярызацыі беларускай культуры і забеспячэння інфармацыйна-медыйнай дзейнасці з абавязковым пазначэннем крыніцы інфармацыі – Сайта "Жывая спадчына Беларусі" альбо Інвентару НКС адпаведна.

Права ўласнасці на інфармацыю, размешчаную на сайце "Жывая спадчына Беларусі" і ў Інвентары НКС, належыць Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь.

Інфармацыя, размешчаная ў Інвентары НКС, даступна да прагляду ў адкрытым рэжыме. Доступ да асобных раздзелаў Інвентару НКС альбо элементаў і інфармацыйных блокаў закрыты і можа быць адкрыты карыстальнікам пасля праходжання працэдуры рэгістрацыі і ўзгаднення з адміністрацыяй Сайта.

Пасля праходжання працэдуры рэгістрацыі, запаўнення рэгістрацыйнай формы і ўзгаднення адміністрацыі сайта на доступ да асобных раздзелаў Інвентару НКС альбо элементаў і інфармацыйных блокаў карыстальнік атрымоўвае правы прагляду і праслухоўвання дакументаў, а таксама спампоўвання выстаўленых даведачных матэрыялаў.

Дадзеныя рэгістрацыйнай формы не падлягаюць распаўсюджванню. У выпадку парушэння правіл работы з дакументамі доступ карыстальніку можа быць заблакаваны. Пры сур'ёзных парушэннях могуць быць распрачаты далейшыя прававыя дзеянні.

Карыстальнік бярэ на сябе абавязак інфармавання аб выдадзеных публікацыях з выкарыстаннем інфармацыі, размешчанай на Сайце і ў Інвентары НКС.

Спасылка на выкарыстаную інфармацыю, размешчаную на Сайце і ў Інвентары НКС, афармляецца адпаведна прынятым нормам.

Карыстальнік не мае магчымасці ўносіць змены ў інфармацыю, размешчаную на Сайце і ў Інвентары НКС; карыстальнік можа прапанаваць унясенне змен праз дасылку каментара адміністратару партала на выпраўленне.

Для аховы правоў на захаванне таямніцы асабістага жыцця забараняецца перадача трэцім асобам інфармацыі, якая размешчана на Сайце і ў Інвентары НКС і ўтрымлівае прыватныя дадзеныя; забараняецца публікацыя дадзеных, якія спрыяюць распаўсюджанню нацыянальнай ці рэлігійнай розні і г.д. Таксама забараняецца змяняць, скажаць дадзеныя, прыведзеныя ў інфармацыі, размешчанай на Сайце і ў Інвентары НКС.