Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

  • Бортніцтва — старадаўні лясны промысел, пачатковая форма культурнага пчалярства. Заснавана на развядзенні і ўтрыманні лясных пчол (баровак) у штучных дуплах — борцях. Развілося з дзікага пчалярства (збіральніцтва), калі чалавек выпадкова, а пазней свядома (паляванне за мёдам) знаходзіў пчаліныя гнёзды ў дуплах дрэў, знішчаў агнём пчол і збіраў мёд. Як самастойны від ляснога промыслу бортніцтва прайшло тры этапы развіцця: ахова і догляд дзікіх пчол у знойдзеных дуплах, свядомае ўтрыманне аселенага рою ў прыстасаваных пад борці натуральных дуплах, развядзенне і ўтрыманне рою ў спецыяльна зробленых борцях. У найбольш архаічным варыянце гэты промысел захаваўся на тэрыторыі Убарцкага Палесся, дзе па сённяшні дзень існуе яго перадача з пакалення ў пакаленне. На гэтай тэрыторыі па сённяшні дзень пражывае больш за 100 бортнікаў, якія практыкуюць гэтую практыку пастаянна. Лясное бортніцтва ўяўляе сабой шырокі пласт навыкаў і практык, якія датычацца толькі гэтага промыслу, бортнікі захоўваюць і выкарыстоўваюць адмысловыя прылады працы (лезіва, жэнь, пешня, барта). Промысел звязаны з паважлівым стаўленнем да акаляючай прыроды, пчол, пэўнымі традыцыямі і рытуаламі (бонда, сябрына, талака, замовы), захоўвае своеасаблівае звычаёвае права ўласнасці на бортнае дрэва, адметныя кулінарныя традыцыі, выкарыстанне пчол і прадуктаў пчалярства ў народнай медыцыне. Бортнікі карыстаюцца інструментамі і рыштункам, якія служылі яшчэ дзядам-прадзедам, а таксама традыцыйнай тэрміналогіяй. Сёння мясцовая супольнасць усведамляе неабходнасць захавання перанятага ад дзядоў-прадзедаў промыслу, сямейных традыцый (сакрэты рамяства традыцыйна перадаюцца ад дзеда да бацькі, ад бацькі да сына, ад дзеда да ўнука або ад вопытнага старога бортніка — да маладога спрытнага і фізічна моцнага сваяка ці ў крайнім выпадку суседа, калі няма каму перадаць навыкі), падтрымлівае і практыкуе настаўніцтва сярод маладых добраахвотнікаў сваёй вёскі, а таксама спрыяе распаўсюджванню ведаў пра промысел, лячэбныя ўласцівасці мёду і неабходнасць захавання экалагічнай раўнавагі
  • На Слонімшчыне існуе шмат рэцэптаў абрадавага печыва, якія скарыстоўваюць старэйшыя жанчыны, рыхтуючыся да святаў. Велікодныя пірагі выпякаюць толькі ў гарачую (Чырвоную) пятніцу. Яны круглай формы і маюць свае ўпрыгожванні: пірог “Пасха” – на версе літары “ХВ”, выпякаецца для асвячэння, разгаўлення; пірог “Крыжык” – на версе выява крыжа, выпякаецца для памерлых родзічаў; пірог “Мазурка” – выпякаецца для прыёму гасцей, вельмі здобны; пірог “Пляцёнка” – аздоблены пераплеценымі жгутамі з ягадамі, прызначаецца для частавання валачобнікаў; “Бабкіны пірагі” –аздоблены фігуркамі жывёл, кветачкамі, выпякаецца для частавання дзяцей; “Чырвоная горка” – пірог з замочанага аўса, у які кладуцца чырвоныя яйкі, прызначаецца для жывёл як засцярог ад сурокаў і хвароб. У вёсках Новікі і Прырэчча на Сёмуху выпякаюць “Траецкі пірог” з дабаўленнем тварагу. Традыцыя выпякаць вясельныя караваі і караваі для сустрэчы гасцей звязана як з выкананнем мясцовых звычаяў і павер’яў, так і прытрымліваннем канкрэтнай рэцэптуры. Выраб вясельныях караваяў самы працаёмкі, звязаны з дэкарыраваннем шматлікімі фігуркамі з цеста (“шышкамі”): нізкай цеставых пацерак, птушкамі (сімвалам будучых дзяцей), калоссямі (сімвалам дабрабыту), кветкамі – для радаснага жыцця, падкоўкамі (“брамкамі”), “васьмёркамі” (“какардамі”). Звычайна іх пякуць не менш за пяць чалавек. Сярод каравайніц існуе прымаўка:“Спячы каравай – як нарадзіць дзіця”. У аздабленні гасцявога караваю скарыстоўваюць яркія стужкі, а з прэснага цеста складаюць надпісы або сімвалы святаў. Носьбітамі, захавальнікамі і транслятарамі традыцыі выпечкі слонімскіх караваяў з’яўляюцца ўдзельніцы народнага аматарскага аб’яднання “Чараўніцы-каравайніцы” філіяла Навасёлкаўскага цэнтра культуры. Ад старэйшых жанчын маладзейшыя перанялі веды і ўменні. Праз практычныя заняткі ў школах, раённыя святы-кірмашы народнай творчасці, публікацыі каравайніцы вучаць дзяцей і моладзь шанаваць і практыкаваць мясцовую традыцыю
  • Традыцыя правядзення абраду выклікання дажджу ў засушлівы перыяд бытуе толькі ў вёсцы Стары Дзедзін, дзе суполка жанчын, а ў абрадзе ўдзельнічаюць толькі жанчыны, здаўна “заклікае дождж” ці “арэ раку”. Традыцыя мае яркую лакальную спецыфіку і з’яўляецца часткай традыцыйнай культуры вескі Стары Дзедзін. Абрад не мае пэўнай даты правядзення, бо праводзіцца аказіянальна – толькі тады, калі няма больш тыдня дажджу і гіне ўраджай збожжавых на палях, і на гародах вяскоўцаў. У аснове магічных дзеянняў, песень, пераворвання дна рэчкі знаходзіцца ахоўная магія ад засухі, каб выкліканы дождж садзейнічаў росту збожжавых і іншых культур не толькі на палетках і агародах вяскоўцаў, а і на палетках аграсядзіб. Дадзены абрад з’яўляецца адным з тых нямногіх, якія захаваліся ў жывым бытаванні са старажытных часоў, і існуюць ў жывой традыцыі, дзякуючы ініцыятыве мясцовай суполкі і мясцовых жанчын - удзельніц фальклорна-аўтэнтычнага ансамбля “Астранка”. Жанчыны загадзя дамаўляюцца, калі і дзе збіраюцца. Ідуць праз ўсю вёску да ракі Асцёр моўчкі. Звярнуўшы з дарогі на вузкую сцяжынку што вядзе да ракі, пачынаюць спяваць абрадавую песню. Падышоўшы да берага, у строгай паслядоўнасці робяць рытуальныя дзеянні, што спакон веку рабілі іх продкі: распранаюцца, чытаюць малітву “Ойча наш”, пасягаюць небу і просяць дапамогі у вышэйшых сіл. Заходзячы ў ваду, хрысцяцца і пад гукі абрадавай песні тройчы пачынаюць араць дно ракі плугам. Па заканчэнні абраду, жанчыны выходзяць на бераг ракі, чытаюць малітоўны зварот, хрысцяцца, апранаюцца і ідуць дадому. Дождж пачынае ісці прыкладна праз пару гадзін ці на наступны дзень. Абрад мае строгую рэгламентацыю адносна ўдзелу, паколькі, на думку носьбітаў, прысутнасць на абрадзе “чужых” альбо мужчын, можа негатыўна сказацца на рытуальных дзеяннях і іх выніках
“вэсну співаты” “провады зімы” "драць заяц" абрад абрады абраз аброк абыход абыход двароў баран баранава батлейка беларуская саломка белаўзорыстае ткацтва, традыцыя, ручнік божая маці бортнік бярэзінскі раён в. пагост вада валёнкі валянне воўна выцінанка-выбіванка вышыўка вялікдзень вянкі вярба вяселле вясельныя гульні, песні, "рагаты" каравай, звычай габелен гаворка ганчарства гліна гуканне вясны гульні гульня гурт дзед дзежка дзень абраза маці боскай казанскай дзеці дрэва дудка-выкрутка душа дываны дыялект дыялог дэмбрава ежа жніво жораўскі хлеб, "кулітка", бохан, хлеб на сыроватцы жывёла жытні хлеб запусты засуха, дождж, магія, ураджай ігрышча “ката пячы” інсіта, мастацтва прымітыву, наіўнае мастацтва інструменты кадрыля кадычак казкавыя сюжэты казкі калода, борць, вулей каляда калядная зорка каляды каляндар камень, паданне, аброк, маладыя, здароўе камяні каравай каравайніцы каравайніцы, дзяжа, мука, печ, “шышкі” карагод карагоды касцёл каталіцтва кваснік кераміка клёцкі конік, шчодры вэчор кросны, перабор, набіванкі, подвязь, штапноўка крыжы крыніца культ камянёў купалаўскі тэатр купалле куст кухня лагойшчына лапці лірыка лыка лялька лясное бортніцтва майстар макавей макатка маляванкі маска масла масленіца масленка музыка мядовы спас намётка народная гульня неглюбка неглюбскі строй павук падвойнае ткацтва пакланенне палессе паломніцтва пальмавая (вербная) нядзеля панямонне папера пастухоўская дудка пахаванне паясы пераборнае ткацтва песні печ печыва пінкавічы пісанкі пляценне з саломкі полька з камандамі полька, в. спорава поразава, банкуха, "валко", цеста, печ пояс праводная нядзеля прадукты харчавання продак продкі, памінанне, вялікдзень, успенне, дзяды прусы птушка-абярэг птушкі пчала пчалярства рамяство рашчына роспіс русалка русальны тыдзень рухаўскі дыван ручнікі рэцэптура сакральная тапаграфія саламяны дыван саламяныя павукі