16 студзеня 2013 г. ў Міністэрстве культуры РБ адбылося пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны.
Сярод іншага на разгляд Рады было вынесена пытанне пра наданне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці асобным элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
Аўтэнтычны фальклорны гурт "Павалякі" (в. Обчын Любанскага р-на Мінскай вобл.) на Шчодры вечар 13 студзеня 2013 г.
На сайце "Жывая спадчына Беларусі" ў раздзеле "Фотагалерэя" размешчаны фотарэпартаж з калядавання на Шчодры вечар 13 студзеня 2013 г.у в. Обчын Любанскага раёна ўдзельніцамі аўтэнтычнага фальклорнага гурта "Павалякі".
16 студзеня ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь адбудзецца пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны.
Чакаем Вашых адказаў на пытанне: Што азначаюць паняцці“ развіццё” і “дэградацыя” у дачыненні да нематэрыяльнай культурнай спадчыны? Якія адзнакі развіцця і дэградацыі ?
Вынікі форума будуць падведзены падчас дыскусіі, якая адбудзецца на круглым стале 13 студзеня 2013 г. ў г. Любань па тэме: “Нематэрыяльная культурная спадчына Беларусі: захаванне як развіццё і пераемнасць”.