Навіны

RSS
У мінску прайшоў майстар-клас па разьбе па дрэве 09/12/2012 У мінску прайшоў майстар-клас па разьбе па дрэве
У Мінску прайшоў трохдзённы майстар-клас па разьбе па дрэве. Майстар-клас праводзілі майстры з Кобрыну Уладзімір Чыквін і Вячаслаў Дароцька.
Больш падрабязна тут.
07/12/2012 "Жывая спадчына Беларусі" ў Facebook
Распачала работу старонка "Жывая спадчына Беларусі" ў сацыяльнай сетцы Facebook
06/12/2012 Унясенне элементаў Нематэрыяльнай культурнай спадчыны (НКС) у Рэпрэзентатыўны спіс НКС чалавецтва

Міжурадавы камітэт па захаванні НКС 7 снежня 2012 г. прыняў рашэнне аб унясенні больш за 20 элементаў НКС у Рэпрэзентатыўны спіс НКС чалавецтва. Новыя элементы былі прадстаўлены Бельгіяй, Балівіяй, Буркіна-Фасо, Калумбіяй, Кот-д'Івуар, Харватыяй, Эквадорам, Францый, Венгрыяй, Індыяй, Іранам, Італіяй, Японіяй, Малі, Марока, ААЭ, Аманам, Рэспублікай Карэя.

05/12/2012 Заяўка па ўключэнню ў Рэпрэзентатыўны спіс традыцый Дрыбінскіх шапавалаў будзе разглядацца ў наступным годзе
4 снежня 2012 Міжурадавы камітэт па захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны ўключыў у Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якой патрабуецца тэрміновая ахова, ганчарнае майстэрства рэгіёна Каатленг Батсваны, мастацтва вузялковага ткацтва і тканых сумак народа Папуа (Інданезія), мастацтва традыцыйных шарсцяных дываноў Кыргызстана, музыку і танец каралеўства Бусога з Уганды. Гэта – асноўны з ахоўных спісаў для НКС. Яго мэта – звярнуць увагу міжнароднай супольнасці на тыя элементы НКС, якія знаходзяцца пад пагрозай знішчэння і патрабуюць пільнай увагі з боку грамадства.

04/12/2012 У штаб-кватэры ЮНЕСКА (Парыж, Францыя) пачалася 7-я сесія Міжурадавага камітэта па захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны

3 снежня 2012 г. у штаб-кватэры ЮНЕСКА (Парыж, Францыя) пачалася 7-я сесія Міжурадавага камітэта па захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны (далей – Камітэт). Сесія працягнецца з 3 па 7 снежня 2012. З прывітальным словам выступіла Генеральны дырэктар ЮНЕСКА Ірына Бокава. Яна падкрэсліла вялікую ролю Камітэта ў імплементацыі Канвенцыі аб захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны (далей – НКС) і зазначыла, што рэалізацыя Канвенцыі стала моцным каталізатарам развіцця дзейнасці па захаванні НКС ва ўсім свеце: “Паняцце НКС, якое дрэнна разумелі яшчэ некалькі гадоў таму, зараз ужываецца паўсюль. Яшчэ многа патрэбна зрабіць, каб растлумачыць сэнс існавання НКС, яго межы і ўклад у развіццё культуры чалавецтва, але галасы скептыкаў паступова знікаюць перад рэальнасцю”.

27/07/2012 Пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
27 ліпеня 2012 г. адбылося чарговае пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Значнымі для развіцця сферы аховы нематэрыяльнай спадчыны сталі наступныя рашэнні Калегіі.