Навіны
26/11/2015
Традыцыйная абрадавая гульня "Ката пячы" у Дзяржынскім раёне адбудзецца 27 лістапада.
Мясцовая супольнасць аграгарадка Скірмантава вырашыла заявіць ігрышча "Ката пячы", якое трыдыцыйна спраўляюць на Загавенне перад Піліпаўкай, на статус гісторыка-культурнай каштоўнасці раёна ў нематэрыяльнай сферы. Падрыхтаваны дакументы на разгляд Рэспубліканскай рады, а 27 лістапада прыедуць эксперты, госці, каб ацаніць гумар і таленты ўдзельнікаў гульні, спадчыну, якую яны захавалі.
|
17/11/2015
Турэцкая арганізацыя Harmanfolk запрашае беларускія гурты ў Стамбул
Турэцкая арганізацыя Harmanfolk запрашае беларускія гурты на фестывалі ў Стамбул.
Прадстаўнікі арганізацыі наведалі Беларусь падчас Міжнарожнага форуму “Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства”, што прайшоў 11 - 13 лістапада ў Магілёве і спадзяюцца наладзіць супрацоўніцтва.
|
|
|
|
16/11/2015
Справаздачны канцэрт па спецыяльнасці "Этнафоназнаўства"
18 лістапада ў 16.30 адбудзецца справаздачны канцэрт студэнтаў 4 курса спецыяльнасці "Этнафоназнаўства" кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (кіраўнік - этнахарэолаг Мікалай Козенка).
|
|
|
|
|
|
|
|
|