Інвентар НКС
Вобласць:
Раён:
Мясцовы песенны стыль выканання традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых песень аўтэнтычнымі фальклорнымі гуртамі "Журавушка", "Глыбокія крыніцы", "Павалякі" (вв. Ямінск, Закальное, Обчын, Любанскі р-н, Мінская вобл.)Шыфр (у Дзяржаўным спісе): 63БК000054
Дата ўключэння: 03/09/2008
№ пратакола Рады: Пратакол пасяджэння Навукова-метадычнай рады ад 27.03.2008 г. № 141. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 03.09.2008 г. № 1288.
Шыфр (у Інвентары): НКС-131021/03
Звесткі аб адказнасці адносна НКСКуратар:
Выяўленне элементаў НКСНазва: Мясцовы песенны стыль выканання традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых песень аўтэнтычнымі фальклорнымі гуртамі "Журавушка", "Глыбокія крыніцы", "Павалякі" (вв. Ямінск, Закальное, Обчын, Любанскі р-н, Мінская вобл.) Другая назва элемента НКС (прынятая ў канкрэтнай супольнасці, лакальны варыянт): – Адпаведная(ыя) супольнасць(і), група(ы) альбо індывідуум(мы): Фальклорныя аўтэнтычныя гурты ”Журавушка“ в. Ямінск Ямінскага с/с,”Глыбокія крыніцы” в. Закальное Рачэнскага с/с, “Павалякі” в. Обчын Рачэнскага с/с Любанскага раёна Мінскай вобласці Арэол распаўсюджвання:
Мінская вобласць » Любанскі раён
» в. Обчын Рачэнскага с/с; Мінская вобласць » Любанскі раён
» в. Закальное Рачэнскага с/с; Мінская вобласць » Любанскі раён
» в. Ямінск Ямінскага с/с;
Кароткае апісанне элемента: Традыцыя выканання абрадавых і пазаабрадавых песень Любаншчыны, прадстаўленая ў творчасці аўтэнтычных фальклорных гуртоў “Журавушка“ (в. Ямінск), “Глыбокія крыніцы” (в. Закальное), “Павалякі“ (в. Обчын), з’яўляецца выбітнай з’явай музычнай культуры вуснай традыцыі. Музычна-этнаграфічныя гурты – носьбіты адметнага выканальніцкага стылю і мясцовага ўнікальнага песеннага рэпертуару, прэзентуюць песенныя традыцыі аднаго арэала ў паўночнай частцы Беларускага Палесся, але пры гэтым маюць яўныя адрозненні песеннай культуры. У рэпертуары гуртоў знаходзяцца старажытныя ўзоры песень каляндарнага і сямейна-радавога цыклаў, пазаабрадавая (гістарычна больш позняй традыцыі), сучасная песнятворчасць і, нават, танцы. Лакальная спецыфіка выканальніцкага стылю гуртоў найбольш яскрава раскрываецца на прыкладзе каляндарных і вясельных песень. Пры іх выкананні спявачкамі захоўваецца сфарміраваны стагоддзямі этнафанічны комплекс сродкаў: тэмбрава-дынамічная яскравасць, зычная напружаная падача гуку. Тэксты песень гуртоў захоўваюць мясцовы лексічны і музычны дыялект, непаўторнасць моўных гаворак Любаншчыны. Гуртавому гучанню ўласціва насычаная гетэрафонная фактура са шчыльнай пераплеценасцю галасоў, тэмбравая цэльнасць. Вясельныя песні вызна¬чаюцца стылёвай маналітнасцю старажытных рытуальных інтанацыйных практык. У вв. Обчын і Закальное пашырана дыяфанія на бурдоннай аснове. У в. Ямінск спалучэнне галасоў у гурце адзначана большай спантаннасцю. Пры выкананні пазаабрадавых песень (пакосных, «гасцявых», казацкіх, любоў¬ных і інш.) характэрна для ўсіх гуртоў адасабленне партый ніжняга і верхняга галасоў. Самабытны выканальніцкі стыль песеннай традыцыі Любаншчыны беражліва захоўваецца і перадаецца ўдзельніцамі гуртоў Ідэнтыфікацыя і апісанне элементаКатэгорыя элемента: Выканальніцкія мастацтвы » Спевы Веды і навыкі, якія могуць быць карыснымі і цікавымі сучасным спажыўцам: Адметны выканальніцкі стыль традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых песень і песенны рэпертуар аўтэнтычных фальклорных гуртоў “Журавушка”, “Глыбокія крыніцы”, “Павалякі” Любанскага раёна адлюстроўваюць багацце рэгіянальнай спеўнай традыцыі, таму яна можа быць цікавай з пункту гледжання прэзентацыі народнай песеннай культуры Любаншчыны мясцовымі гуртамі або гуртамі, зарыентаванымі на фальклор з іншых населеных пунктаў рэгіёна. Акрамя таго, можа развучвацца ў навучальных установах музычнай скіраванасці, у тым ліку – мясцовай музычнай школе; выкарыстоўвацца сучаснымі кампазітарамі як узор народнай творчасці Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі: Носьбіты спеўнай традыцыі бяруць удзел у правядзенні абрадаў. Песенны рэпертуар жанчыны-носьбіты збераглі ў аўтэнтычным гучанні, захаваўшы і выкарыстоўваючы пры гэтым мясцовы дыялект, таму ён шануецца і старанна зберагаецца мясцовай супольнасцю, аб’ядноўвае яе з мэтай зберажэння і захавання мясцовай традыцыі. Актуальнымі для дадзенага элемента з’яўляюцца камунікацыйная, а таксама інфармацыйная і забаўляльная функцыі. Важным аспектам функцыянальнасці спеўнай традыцыі выступае лакальная і этнакультурная самаідэнтыфікацыя лакальнай супольнасці Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента: Аддзел культуры Любанскага райвыканкама Паходжанне элемента: Выканальніцкая манера і песенны рэпертуар аўтэнтычных фальклорных гуртоў “Журавушка”, “Глыбокія крыніцы”, “Павалякі” з’яўляецца традыцыйнай для дадзенай мясцовасці і сфарміравалася не адно пакаленне назад. Таму аб часе яе ўзнікнення меркаваць складана. Сённяшнія носьбіты спеўнай традыцыі – аўтэнтычныя фальклорныя гурты “Журавушка”, аўтэнтычны фальклорны гурт “Павалякі”, аўтэнтычны фальклорны гурт “Глыбокія крыніцы” ўзніклі ў 1974 г., 1975 г. і 1991 г. адпаведна Стан бытавання: Апісанне залежнасці элемента ад традыцыйнага культурнага ландшафта, у якім існуе элемент: Мова альбо дыялекты, якія выкарыстоўваюцца: Матэрыяльныя аб’екты, якія звязаны з практыкай элемента: Іншыя нематэрыяльныя элементы, звязаныя з практыкай элемента: Мадэлі перадачы элемента ў супольнасці: Пагрозы для існавання і перадачы элемента: Ключавыя словыспевы, абрады, лірыка Прыналежнасць да спісаў ЮНЕСКА– Дакументы, звязаныя з элементамбеларускі_фальклор_Журавушка.pdf беларускі_фальклор_журавушка.pdfбеларускі_фальклор_Крыніцы.pdf беларускі_фальклор_крыніцы.pdfголаc_любаншчыны_крыніцы.pdf голаc_любаншчыны_крыніцы.pdfноты_Глыбокія крыніцы.pdf ноты_глыбокія крыніцы.pdfноты_Журавушка.pdf ноты_журавушка.pdfноты_Павалякі.pdf ноты_павалякі.pdfПавалякі_публікацыя.pdf павалякі_публікацыя.pdfпублікацыя_Журавушка.pdf публікацыя_журавушка.pdfпублікацыя_Крыніцы.pdf публікацыя_крыніцы.pdfпублікацыя_Павалякі.pdf публікацыя_павалякі.pdfрэпертуар_Глыбокія_крыніцы.pdf рэпертуар_глыбокія_крыніцы.pdfрэпертуар_Журавушка.pdf рэпертуар_журавушка.pdfрэпертуар_Павалякі.pdf рэпертуар_павалякі.pdfфота_Глыбокія крыніцы.pdf фота_глыбокія крыніцы.pdfфота_Журавушка.pdf фота_журавушка.pdfфота_Павалякі.pdf фота_павалякі.pdfхарактарыстыка_Журавушка.pdf характарыстыка_Журавушка.pdfхарактарыстыка_Глыбокія_крыніцы.pdf характарыстыка_глыбокія_крыніцы.pdfхарактарыстыка_Павалякі.pdf характарыстыка_павалякі.pdfАўдыёфіксацыяGlybokija_krynicy_12.mp3: Glybokija_krynicy_12-converted.mp3Glybokija_krynicy_13.mp3: Glybokija_krynicy_13-converted.mp3Glybokija_krynicy_14.mp3: Glybokija_krynicy_14-converted.mp3Glybokija_krynicy_15.mp3: Glybokija_krynicy_15-converted.mp3Glybokija_krynicy_16.mp3: Glybokija_krynicy_16-converted.mp3Glybokija_krynicy_17.mp3: Glybokija_krynicy_17-converted.mp3Pavaliaki_10.mp3: Pavaliaki_10-converted.mp3Pavaliaki_11.mp3: Pavaliaki_11-converted.mp3Pavaliaki_6.mp3: Pavaliaki_6-converted.mp3Pavaliaki_7.mp3: Pavaliaki_7-converted.mp3Pavaliaki_8.mp3: Pavaliaki_8-converted.mp3Pavaliaki_9.mp3: Pavaliaki_9-converted.mp3Zhuravushka_1.mp3: Zhuravushka_1-converted.mp3Zhuravushka_2.mp3: Zhuravushka_2-converted.mp3Zhuravushka_3.mp3: Zhuravushka_3-converted.mp3Zhuravushka_4.mp3: Zhuravushka_4-converted.mp3Zhuravushka_5.mp3: Zhuravushka_5-converted.mp3 |