Носьбіты НКС сярод лаўрэатаў прэміі дзеячам культуры і мастацтва за 2020 годСпецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва адзначаны калектыў Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці – за выдатныя дасягненні ў справе захавання гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, адраджэнне традыцыйнай тэхналогіі вырабу гліняных цацак Аршанскага Падняпроўя і Віцебскага Падзвіння. Дырэктар Віцебскага АМЦНТ Кацярына Лабука адзначыла вялікую заслугу ў вывучэнні гісторыі і старадаўніх тэхналогій народнага промыслу кандыдата мастацтвазнаўства Людмілы Вакар і расказала пра носьбітаў старадаўняга промыслу: “У кожнага свой, уласцівы канкрэтнаму рэгіёну, спосаб вырабу, адметныя формы і вобразы. Так, Уладзімір Квашко з Сянно робіць глухароўскую свістульку (названую па імені славутага мясцовага майстра Генадзя Глухарова) у выглядзе жаўрука або паўліна з чубком і хвастом. Вольга Аляксеева і Людміла Чэрвінская з Дубровенскага раёна адрадзілі цацкі Ганны Марачовай, якія зручна кладуцца ў руку. Дубровенскія свістулькі сюжэтныя, напрыклад, муж з жонкай нясуць птушку, якая свішча. Кацярына Зяленская лепіць свістульку ў выглядзе чалавечка, падобнага на камедыянта на коніку. Гэты вобраз адлюстроўвае атмасферу гарадскіх кірмашоў, героямі якой былі вандроўныя артысты. Канёк Алесі Сарбаш з Віцебскага раёна - вершнік, якога ў тутэйшых краях называлі «малец». Алеся Аўчыннікава з Бешанковічаў ўзнавіла волата і баранчыка, якіх знайшла ў сябе на агародзе, а ўзрост іх, мяркуючы па ўсім, быў гадоў 500. Каронная гліняная цацка Ірыны Вароны з Лёзненскага раёна – певень на адной назе – быццам ўзятая з карціны Марка Шагала, а ў Таццяны Шынкаровай з Оршы свістулька разліваецца салаўём - такі эфект дае вада, якую наліваюць уцацку” (Витебские вести, 2021). Традыцыйныя вобразы гліняных народных цацак Аршанскага Падняпроўя і Віцебскага Падзвіння і тэхналогія іх вырабу па прапанове Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці ў 2020 годзе былі ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Больш інфармацыі пра дзейнасць майстроў Віцебскай вобласці ў рэпартажы: Беражліва захоўваючы традыцыі продкаў (БелТА, 2020).
За значны асабісты ўклад у адраджэнне традыцый вырабу музычных інструментаў узнагарода прысуджана майстру народных інструментаў Адэльскага цэнтра культуры і народнай творчасці, філіяла Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра, Мар'яну Скрамблевічу. Творчасці майстра па вырабу музычных інструментаў Мар’яна Скрамблевіча ў 2016 годзе быў нададзены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. У 2019 годзе майстар адсвяткаваў 80-гадовы юбілей, але працягвае тварыць і дзяліцца сваімі талентамі з іншымі:
Форум для отзывов 1 не существует. |