Калядны фэст 25 снежня ў мінскім клубе Рэпаблік

Калядны фэст 25 снежня ў мінскім клубе Рэпаблік 25 снежня ў мінскім клубе Рэпаблік пройдзе Калядны фэст. Распачне імпрэзу гурт калядоўнікаў РМГА "Студэнцкае этнаграфічнае таварыства". На фэсце выступяць гурты СТАРЫ ОЛЬСА, LITVINTROLL, ZNICH, IRDORATH, ГІСТРЫЁН. Пачатак а 17.00.
Гістрыён прапануе ўсім ахвочым майстар-класы па беларускіх традыцыйных танцах перад пачаткам імпрэзы ў фае ці падчас выступу гурта "Стары Ольса" на танцавальнай пляцоўцы. 

Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.