Рэспубліканскі навукова-практычны семінар «Актуальныя пытанні аховы нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей»

У Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў 29 кастрычніка 2020 года адбыўся рэспубліканскі навукова-практычны семінар «Актуальныя пытанні аховы нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей», у якім прынялі ўдзел спецыялісты па ахове гісторыка-культурных каштоўнасцей абласных упраўленняў культуры, кіраўнікі і спецыялісты метадычных цэнтраў народнай творчасці, музеяў з усіх абласцей Беларусі і г. Мінска.

У адкрыцці семінара прынялі ўдзел начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Наталля Дзмітрыеўна Хвір, кансультант Генадзь Мікалаевіч Ходар. У сваіх выступленнях яны закранулі актуальныя аспекты дзяржаўнай палітыкі ў сферы аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны і разгледзелі асноўныя задачы па забеспячэнню захавання нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей на 2021–2022 гады. 

фота-арт-1.jpg

Дырэктар Інстытута Лапцёнак Ірына Браніславаўна прэзентавала магчымасці пілотнага праекта, накіраванага на сумесную працу з рэгіёнамі па вывучэнню, захаванню і папулярызацыі нематэрыяльных культурных каштоўнасцей на базе спецыялізаванай вучэбнай аўдыторыі “Этналабараторыя”, а таксама паведаміла, што з мэтай метадычнай падтрымкі дзейнасці арганізацый культуры рэспублікі Інстытут пачаў фарміраванне фонду метадычнага кабінета “Жывыя традыцыі” (па методыцы захавання і выкарыстання нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі). 

Падчас правядзення семінара былі прадстаўлены прэзентацыі лепшых практык аховы нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей. Практычным вопытам сваёй дзейнасці падзяліліся прадстаўнікі Гомельскай, Віцебскай, Брэсцкай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. 

Другая частка семінара прайшла ў выглядзе эксперных абмеркаванняў, у якіх актыўны ўдзел прынялі Сташкевіч Ала Барысаўна, дырэктар фонду “Культурная спадчына і сучаснасць”, член Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па пытаннях ЮНЕСКА, старшы выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Мазюк Ірына Васільеўна, старшы выкладчык кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і касцюма ўстановы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў” і інш. 

фота-арт-2.jpg

Грамадскім экспертам па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гамзовіч Рэгінай Станіславаўнай прэзентавана выданне “Бортніцтва – сувязь часоў” як узор даследавання і адлюстравання гісторыка-культурнай каштоўнасці. 

Падвядзеннем вынікаў стала выпрацоўка практычных рэкамендацый па ахове нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей. 

Артыкулы і публікацыі матэрыялаў семінара:

Актуальныя задачы па забяспячэнню захавання нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей на 2021 – 2022 гады (Ходар Г.М., Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь)

Актуальныя пытанні аховы нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (БДУКМ) 

Рэспубліканскі навукова-практычны семінар па тэме «Актуальныя пытанні аховы нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці)


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.