Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

  • Згодна традыцыі ўбор лелікаўскай свахі ўжываўся толькі падчас вяселля. Сваха кіравала вяселлем, яна павінна была добра ведаць вясельны абрад і ўсё бачыць. Таму на сарочцы свахі і фартуху нашываліся адметныя арнаментальныя элементы – “вочы” – ланцужкі з закруглёных ромбаў чырвонага колеру. Спадніца бліжэй да пояса абшывалась шырокімі каляровымі стужкамі, а знізу – больш вузкімі, падпярэзвалась саматканым каляровым поясам. Абутак – скураныя шнуроўкі, чаравікі чорнага колеру з фігурнымі абцасамі. Адметнасць адзення – галаўны ўбор - какошнік, па-мясцоваму “брэжэ”, упрыгожаны дзвюма пучкамі рознакаляровых пер’яў з хваста пеўня. Усё гэта ўпрыгожванне мае свой сэнс - какошнік з пер’ем надзявалі на галаву толькі дружкі жаніха, “вочы” на кашулях і спадніцах пільнавалі парадак на вяселлі. Усе часткі строю:сарочка, фартух і спадніца шыюцца з баваўняных тканін – паркалю, саціну і багата ўпрыгожваюцца аплікацыяй з рознакаляровых стужак і тканін. Да сённяшняга дня шэраг жыхароў вёсак Лелікава і Павіцце валодаюць прыватнымі калекцыямі адзення лелікаўскай свахі, беражна захоўваюць іх у хатніх умовах, каб “перадаць унукам і праўнукам”. Некаторыя жыхары самі вырабляюць касцюмы згодна камплектам адзення, якія захаваліся да гэтага часу. У 1997 г. жыхаркі в. Павіцце аднавілі традыцыю выкарыстання строю на сучасных павіццеўскіх вяселлях. Зараз маладое пакаленне жыхароў вёсак Лелікава і Павіцце ахвотна пераймае майстэрства вырабу строю лелікаўскай свахі, яго выкарыстання, паколькі ўсведамляе і вызначае гэтыя традыцыі, як сапраўдную каштоўнасць культурнай спадчыны сваёй мясцовасці, вартыя зберажэння
  • Белаўзорыстае ткацтва – традыцыйная культурная з’ява ў народным тэкстылі, якая была пашырана на тэрыторыі Панямоння ў ХІХ – пачатку ХХ ст. Белаўзорыстае ткацтва аб’ядноўвае розныя тэхнікі ручнога ткацтва: аднаўточнае двухнітовае з пераборам на дошку, двухнітовае ткацтва, чатырохнітовае аднаўточнае, чатырохнітовае двухуточнае, пяцінітовае, шасцінітовае, васьмінітовае аднаўточнае і васьмінітовае двухуточнае ткацтва, дванаццацінітовае, двухбаковы перабор, у выніку якіх ўтвараецца прыгожае белае палатно са складанай дробнаўзорыстай структурай паверхні і далікатнай фактурай, утворанай своеасаблівым перапляценнем нітак асновы і ўтку. Такое палатно выкарыстоўваецца пераважна для вырабу ручнікоў, абрусоў, сурвэткаў. Ручнікі вылучаюцца адметнымі белымі палатнінамі, вартасць якіх у высокай якасці, дасканаласці выканання, эфектнай гульні светлаценяў на дробнаўзорыстай белай паверхні палатна. Пры іх вырабе менш увагі надавалася каляроваму ўзору, які ішоў толькі па краі вырабу, узорны малюнак часта быў сціплы або яго магло не быць увогуле – менавіта гэта адрознівае Панямонскі ручнік ад ручнікоў іншых рэгіёнаў Беларусі. Тканыя вырабы часта аздаблялі карункамі, звязанымі кручком. Ручнікі выкарыстоўваліся як у праваслаўных, так і ў каталікоў у радзінна-хрысціннай, вясельнай, сітуацыйнай і каляндарнай абраднасці для святочнага прыбірання, белаўзорыстыя абрусы былі абавязковым элементам падрыхтоўкі любога абрадавага і святочнага стала. Да пачатку ХХ ст. белаўзорыстыя тканіны вырабляліся з самапрадзеных белых ільняных нітак, пазней сталі выкарыстоўвацца фабрычныя баваўняныя, шаўковыя ніткі. Сёння гэтыя тэхнікі ткацтва амаль не выкарыстоўваюцца ў сваім натуральным вясковым асяроддзі. Дзякуючы Яўгену Маркевічу, які захоўвае традыцыі ткацтва сваёй сям’і, працэс ткацтва наладзіўся ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, што выклікае вялікі гонар у супрацоўнікаў, якія далучаюцца да аднаўлення і надалей зберажэння сваёй культурнай спадчыны.
  • Па сённяшні час на Быхаўшчыне існуюць традыцыі збора саламянага “павука”. Элемент актыўна практыкуецца не толькі ў сельскай мясцовасці – вёсках Быхаўскага раёна, а і ў раённым цэнтры. Саламяны “павук” па традыцыі з’яўляўся абярэгам, які закліканы быў ахоўваць хату, прыносіць шчасце і забяспечваць дабрабыт сям’і, аднак сёння ён усё больш і больш набывае дэкаратыўна-аздабленчую функцыю. Традыцыі збора “павука” у Быхаўскім раёне вядомы з канца XIX ст. і сустракаліся раней ў кожнай вёсцы. У ваенны перыяд практыка элемента перапынялася і была адроджана толькі ў канцы 50-х гг. XX ст. Быхаўскія падвесныя канструкцыі з саломкі адносяцца да разнавіднасцей мастацкага саломапляцення. Носьбітамі традыцыі збора з’яўляюцца жыхаркі вёсак Быхаўскага раёна, якія перанялі майстэрства ад сваіх матуль, бабуль, старэйшых сясцёр, а таксама ад цётак і іншых сваякоў, і дзеляцца сакрэтамі майстэрства збора саламянай канструкцыі з навучэнцамі мясцовых школ, са сваімі дзецьмі і ўнукамі, жыхарамі і гасцямі г. Быхава праз майстар-класы, семінары-практыкумы і фестывалі. Традыцыя збору з’яўляецца поўнасцю перададзенай ад носьбітаў нашчадкам, аднак, на сённяшні час, дырэктарам ДУА “Дзіцячая школа мастацкіх рамёстваў і мастацтваў г. Быхава” Ірынай Генадзьеўнай Кухціной была адноўлена пры дапамозе метадычных дапаможнікаў і навуковай літаратуры. Майстар працягвае глыбей вывучаць гісторыю і традыцыі элемента, і лічыць “павука” нематэрыяльнай каштоўнасцю Быхаўшчыны. Быхаўскія “павукі” збіраюцца па двух тыпах – пірамідальны (в. Грудзінаўка, Рыжкаўка, Гадылёва) і рамбічны (в. Няраж, Кузькавічы, Баркалабава). У аснове рамбічнага “павука” ляжыць цэнтральны ромб, да якога далучаюцца ўсе астатнія ромбы: спачатку саломінкі нанізваюцца на ніткі, замацоўваюцца і збіраецца ромб. Пірамідальны “павук” збіраецца з загадзя вырабленых пірамідальных ромбаў, якія складаюцца з саломін аднолькавай даўжыні. Для яго збору патрабуецца каля 30 ромбаў. Для традыцыі збору “павука” вырыстоўваюцца даволі простыя інструменты – ніткі (для звязвання элементаў канструкцыі “павука”), швачныя іголкі, нажніцы. Кухціна І.Г. ажыццяўляе перадачу традыцыі збора саламянага “павука” на занятках студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці «ДАР» ДУА “Дзіцячая школа мастацкіх рамёстваў і мастацтваў г.Быхава”, дзе вучні знаёмяцца з гісторыяй саломапляцення, відамі і традыцыямі саломапляцення
“вэсну співаты” “провады зімы” "драць заяц" абрад абрады абраз аброк абыход абыход двароў баран баранава батлейка беларуская саломка белаўзорыстае ткацтва, традыцыя, ручнік божая маці бортнік бярэзінскі раён в. пагост вада валёнкі валянне воўна выцінанка-выбіванка вышыўка вялікдзень вянкі вярба вяселле вясельныя гульні, песні, "рагаты" каравай, звычай габелен гаворка ганчарства гліна гуканне вясны гульні гульня гурт дзед дзежка дзень абраза маці боскай казанскай дзеці дрэва дудка-выкрутка душа дываны дыялект дыялог дэмбрава ежа жніво жораўскі хлеб, "кулітка", бохан, хлеб на сыроватцы жывёла жытні хлеб запусты засуха, дождж, магія, ураджай ігрышча “ката пячы” інсіта, мастацтва прымітыву, наіўнае мастацтва інструменты кадрыля кадычак казкавыя сюжэты казкі калода, борць, вулей каляда калядная зорка каляды каляндар камень, паданне, аброк, маладыя, здароўе камяні каравай каравайніцы каравайніцы, дзяжа, мука, печ, “шышкі” карагод карагоды касцёл каталіцтва кваснік кераміка клёцкі конік, шчодры вэчор кросны, перабор, набіванкі, подвязь, штапноўка крыжы крыніца культ камянёў купалаўскі тэатр купалле куст кухня лагойшчына лапці лірыка лыка лялька лясное бортніцтва майстар макавей макатка маляванкі маска масла масленіца масленка музыка мядовы спас намётка народная гульня неглюбка неглюбскі строй павук падвойнае ткацтва пакланенне палессе паломніцтва пальмавая (вербная) нядзеля панямонне папера пастухоўская дудка пахаванне паясы пераборнае ткацтва песні печ печыва пінкавічы пісанкі пляценне з саломкі полька з камандамі полька, в. спорава поразава, банкуха, "валко", цеста, печ пояс праводная нядзеля прадукты харчавання продак продкі, памінанне, вялікдзень, успенне, дзяды прусы птушка-абярэг птушкі пчала пчалярства рамяство рашчына роспіс русалка русальны тыдзень рухаўскі дыван ручнікі рэцэптура сакральная тапаграфія саламяны дыван саламяныя павукі