Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

  • Мастацкія практыкі саломапляцення ў Беларусі – гэта гістарычна і ментальна ўкаранёны ў жыццё беларусаў комплекс ведаў, тэхналогіі мастацкіх прыёмаў апрацоўкі саломкі збожжавых раслін, уяўленняў аб духоўнай каштоўнасці і сімволіцы матэрыялу і вырабаў з яго, абрадавых практык іх ужывання, які атрымаў у сучаснасці значнае мастацкае развіццё. Беларускае саломапляценне характарызуецца разнастайнасцю відаў ужывання матэрыялу і прыёмаў рамяства, форм вырабаў. Іх пераклік значна пашырыўся на этапе сучаснага развіцця практык саломапляцення у выніку ўзбагачэння прыёмамі прафесійнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і разумення пластычных магчымасцяў матэрыялу, пашырэння сферы прызначэння вырабаў Вылучаюцца наступныя віды мастацкай апрацоўкі саломкі: спіральнае пляценне; пляценне прамых і аб’ёмных пляцёнак; саламяная пластыка; канструяванне з саломін (“павукі”). Найбольш характэрныя віды вырабаў з саломкі: разнастайныя ёмістасці (каробкі, сявенькі, караба і інш. спіральнага пляцення), брылі, капелюшы (прамое пляценне); скарбонкі (аб’ёмнае пляценне), цацкі: птушкі, лялькі, конікі, козлікі і інш., скульптура на каркасе з афармленнем дэкаратыўнымі элементамі, саламяныя кветкі, галаўныя ўборы: капелюшы, вянкі, кароны, пано для інтар’ераў, сувеніры, саламяныя павукі. Мастацкі набытак сучаснага саломапляцення грунтуецца на калектыўных традыцыях сялянскага саломапляцення і бесперапынна ўзбагачаецца індывідуальнымі творчымі дасягнення асобных аўтараў. У сучасным развіцці беларускага саломапляцення назіраецца жывы працэс ператварэння аўтарскай інавацыі ў калектыўную традыцыю. Плеяда майстроў старэйшага пакалення Вера Гаўрылюк, Таісья Агафоненка, Ларыса Лось, Лідзія Главацкая і іншыя ў станковай саламянай пластыцы (тэматычныя кампазіцыі, птушкі, коні, лялькі) сцвердзілі неабмежаваныя выразна-вобразныя і дэкаратыўна-пластычныя магчымасці саломапляцення. Сучасныя беларускія вырабы з саломкі маюць своеасаблівы стыль, што выяўляецца ў агульна прынятай назве для асобных вырабаў так і агульнай характарыстыцы мастацкай з’явы – “беларуская саломка”. Вызначэнне “беларуская саломка” набыло значэнне нацыянальнага брэнду, мастацкія вырабы і сувеніры з саломкі беспамылкова асацыіруюцца з Беларуссю, сведчаць аб творчых здольнасцях і працавітасці беларусаў
  • Купалаўская “Паўлінка” з’яўляецца для Беларусі выключным тэатральным феноменам, які праносіць свой сімвалічны змест і ўнікальную форму мастацкай падачы праз пакаленні артыстаў і гледачоў. П’еса, напісаная Народным паэтам Беларусі Янкам Купалам у 1912 г., стала сапраўды класічным творам беларускай драматургіі: гэта вечная гісторыя няпростага кахання дзяўчыны на фоне нязгоды бацькоў, змешчаная ў беларускі кантэкст і напісаная прыгожай беларускай мовай з пазнавальнымі цяпер Купалаўскімі выразамі (“каханенькі-родненькі” і г.д.). Сама галоўная гераіня рэпрэзентуе важны для беларускай культуры вобраз жанчыны – пяшчотнай і кемлівай, але і з моцным характарам. П’еса з’явілася на сцэне Купалаўскага тэатра яшчэ ў 1913 г. ў пастаноўцы Фларыяна Ждановіча, з 1927 г. спектакль ішоў у пастаноўцы Еўсцігнея Міровіча. Спектакль, пастаўлены Львом Літвінавым у 1944 г. у горадзе Томску, дзе тэатр знаходзіўся ў эвакуацыі падчас вайны, мае зменены фінал: у тыя цяжкія часы тэатру хацелася даць людзям нагоду для ўсмешак і радасці, таму ў дадзенай пастаноўцы Паўлінка збягае з Якімам – яны абодва вольныя і маюць надзею на добрую будучыню. Унікальнасць пастаноўкі, створанай у важны для нацыянальнай гісторыі перыяд, і ў тым, што яна не сыходзіць са сцэны Купалаўскага ўжо 76 гадоў і дагэтуль з’яўляецца адным з самых папулярных спектакляў у рэпертуары. Яна адначасова з’яўляецца дагэтуль актуальным архетыповым зрэзам “беларускай душы” і адлюстраваннем традыцый беларускага тэатральнага мастацтва. Гэта жывое адлюстраванне сувязі пакаленняў. Дадзены феномен яднае элементы матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны: гэта ўзнаўляльная практыка рэпрэзентацыі класікі беларускай літаратуры і тэатра, у якой беларуская мова выступае адным з галоўных сродкаў перадачы культурнага кода нацыі, якая мае адметную форму падачы як комплекс рэжысёрскіх, акцёрскіх, музычных, сцэнаграфічных рашэнняў і ў рамках якой на прасторы Купалаўскага тэатра праз перадачу ведаў і навыкаў скрозь шматлікія пакаленні акцёраў, рэжысёраў і музыкаў выбудоўваецца своеасаблівая тэатральная школа. Творчы калектыў Купалаўскага тэатра з’яўляецца актуальным носьбітам элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны. У якасці элемента выканаўчага мастацтва пастаноўка злучае ў сабе акцёрскае майстэрства, жывую музыку і выкананне песняў на беларускай мове. Гэтая пастаноўка – класіка беларускага тэатральнага мастацтва, якая стала сапраўднай легендай Мінска, якая выклікае ў гледачоў агульначалавечыя эмоцыі і суперажыванні і ў многіх аспектах дазваляе кожнаму жыхару Беларусі пазнаць у героях сябе самую ці самога
  • Традыцыя вырабу дываноў у тэхніцы аплікацыі саломкай па тканіне ў Старадарожскім раёне ўяўляе сабой адметную старонку ў гісторыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі. Творчасць майстрых саламянай аплікацыі з вёскі Рухава ўзняла гэты від народнай творчасці на высокі мастацкі ўзровень і сфарміравала адметныя мясцовыя традыцыі вырабу так званых “рухаўскіх” дываноў. Пачынальніцай мясцовай мастацкай традыцыі стала Кацярынай Максімаўнай Русаковіч, якая стала развіваць распаўсюджаны ў пасляваенны час спосаб дэкаравання жылых памяшканняў і ствараць вырабы, што выклікалі захапленне не толькі ў жыхароў сваёй і суседніх вёсак, але і ў аматараў народнай творчасці па ўсяму Савецкаму Саюзу. Майстрыха натхніла сваякоў і аднавяскоўцаў, сярод якіх высокага ўзроўню майстэрства дасягнулі Надзея Міхайлаўна Пілюк і Марыя Міхайлаўна Русаковіч. Апошняя з іх выгадавала маладых пераемнікаў рамяства, супольнасць якіх сёння дзейнічае ў Старадарожскім раёне. Традыцыйныя рухаўскія дываны ўяўляюць сабой насценныя пано рознага памеру, дэкараваныя аплікацыяй з рознакаляровай саломкі па чорнай тканіне, нацягнутай на драўляны падрамнік. Для падрыхтоўкі вялікай колькасці элементаў кампазіцыі адмысловым чынам нарыхтаваныя і пафарбаваныя саламяныя стужкі наклеіваюцца на паперу, а пасля з суцэльных лістоў, пакрытых саломкай, выразаецца патрэбная колькасць дэталей будучага ўзору па загадзя падрыхтаваных шаблонах у адпаведнасці з эскізам дывана. Сіметрычнае размяшчэнне саламяных узораў па ўсёй паверхнасці пачынаецца з галоўнага цэнтральнага матыву, якім могуць быць пышны букет кветак, дрэва з птушкамі, пара аленяў, зайцоў або галубоў, выкананыя ў наіўна-рэалістычнай манеры і абрамленыя раслінным вянком. Па краю дыван мае акаймоўку з разетак, кветак і раслінных парасткаў, якая звязвае ў адзінае кампазіцыйнае цэлае рамку. У кутах і па баках адыходзяць размешчаныя букеты кветак скіраваныя да цэнтра, фон паміж буйнымі ўзорамі запаўняецца дробнымі кветкамі і лісцем. Узоры звычайна паліхромныя і іх яркі колер ззяе на чорным фоне. Дываны могуць быць розных памераў, але на думку даследчыкаў, “асаблівай прыгажосцю вызначаюцца вялікія, здольныя зрокава “трымаць” не толькі адну сцяну, але і ўвесь інтэр’ер”. Па сведчанню доктара мастацтвазнаўства Я. Сахуты менавіта рухаўскія майстрыхі давялі “мастацтва аплікацыі саломай па тканіне да гранічнай дасканаласці”. Майстры Старадарожскага цэнтра рамёстваў забяспечваюць жыццядзейнасць, захаванне і папулярызацыю традыцыі вырабу дываноў у тэхніцы аплікацыі саломкай па тканіне. Дарослыя і дзеці пад кіраўніцтвам майстроў засвойваюць майстэрства стварэння рухаўскіх дываноў праз пераемнасць і супрацоўніцтва са старэйшымі майстрамі, лічаць каштоўнасцю мясцовую мастацкую традыцыю і ганарацца сваімі таленавітымі продкамі
“вэсну співаты” “провады зімы” "драць заяц" абрад абрады абраз аброк абыход абыход двароў баран баранава батлейка беларуская саломка белаўзорыстае ткацтва, традыцыя, ручнік божая маці бортнік бярэзінскі раён в. пагост вада валёнкі валянне воўна выцінанка-выбіванка вышыўка вялікдзень вянкі вярба вяселле вясельныя гульні, песні, "рагаты" каравай, звычай габелен гаворка ганчарства гліна гуканне вясны гульні гульня гурт дзед дзежка дзень абраза маці боскай казанскай дзеці дрэва дудка-выкрутка душа дываны дыялект дыялог дэмбрава ежа жніво жораўскі хлеб, "кулітка", бохан, хлеб на сыроватцы жывёла жытні хлеб запусты засуха, дождж, магія, ураджай ігрышча “ката пячы” інсіта, мастацтва прымітыву, наіўнае мастацтва інструменты кадрыля кадычак казкавыя сюжэты казкі калода, борць, вулей каляда калядная зорка каляды каляндар камень, паданне, аброк, маладыя, здароўе камяні каравай каравайніцы каравайніцы, дзяжа, мука, печ, “шышкі” карагод карагоды касцёл каталіцтва кваснік кераміка клёцкі конік, шчодры вэчор кросны, перабор, набіванкі, подвязь, штапноўка крыжы крыніца культ камянёў купалаўскі тэатр купалле куст кухня лагойшчына лапці лірыка лыка лялька лясное бортніцтва майстар макавей макатка маляванкі маска масла масленіца масленка музыка мядовы спас намётка народная гульня неглюбка неглюбскі строй павук падвойнае ткацтва пакланенне палессе паломніцтва пальмавая (вербная) нядзеля панямонне папера пастухоўская дудка пахаванне паясы пераборнае ткацтва песні печ печыва пінкавічы пісанкі пляценне з саломкі полька з камандамі полька, в. спорава поразава, банкуха, "валко", цеста, печ пояс праводная нядзеля прадукты харчавання продак продкі, памінанне, вялікдзень, успенне, дзяды прусы птушка-абярэг птушкі пчала пчалярства рамяство рашчына роспіс русалка русальны тыдзень рухаўскі дыван ручнікі рэцэптура сакральная тапаграфія саламяны дыван саламяныя павукі