Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

Тэхналогія ганчарных вырабаў майстрамі Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці

Шыфр (у Дзяржаўным спісе): 53АК000069
Дата ўключэння: 12/09/2011
№ пратакола Рады: Пратакол пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны ад 22.12.2010 № 176. Пастанов Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12.09.2011 № 1214
Шыфр (у Інвентары): НКС-140822/01

Звесткі аб адказнасці адносна НКС

Куратар:

Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-астветнай работы. Адрас: вул. Першамайская, 10, г. Магілёў, 212010;

Выяўленне элементаў НКС

Назва:

Тэхналогія ганчарных вырабаў майстрамі Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці

Другая назва элемента НКС (прынятая ў канкрэтнай супольнасці, лакальны варыянт):

Адпаведная(ыя) супольнасць(і), група(ы) альбо індывідуум(мы):

Майстры па кераміцы і іх вучні з г. п. Глуша Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці

Арэол распаўсюджвання:

Магілёўская вобласць » Бабруйскі раён » в. Глуша;  

Кароткае апісанне элемента:

Бабруйская кераміка мае сваё непаўторнае аблічча – вылучаецца своеасаблівымі прапорцыямі, спалучэннем бескаляровай палівы з багатым каларытам чырвонай гліны, сціплымі дэкарыраванымі абводкамі і штампікамі, спецыфічнай канструкцыяй накрывак і ручак. Для вырабаў бабруйскіх майстроў характэрна чысціня форм, колеру, лаканічнасць пластыкі і дэкору, яркая падкрэсленасць прыроднай прыгажосці матэрыялу. Усе гэтыя адметныя асаблівасці, што сфарміравалі мастацкае аблічча гліняных вырабаў бабруйскіх майстроў, захоўваюцца і сёння, як і сакрэты найстаражытных прыёмаў апрацоўкі гліны. У наш час у Бабруйску і Бабруйскім раёне ганчарнае рамяство развіваецца дзякуючы сапраўдным майстрам і прыхільнікам керамікі: аматарскім аб'яднаннем “Стары майстар” і “Беларуская мастацкая кераміка”, ганчарным рамесніцкім майстэрням. Ганчары Бабруйскага раёна не толькі зберагаюць традыцыйную тэхналогію гліняных вырабаў, але і прыўносяць новае ў тэхналагічны працэс, пры гэтым у кожнага майстра застаецца свой стыль, адчуванне прыгожага. Па ініцыятыве народнага майстра Юрыя Іванавіча Боўды распачаўся рух за адраджэнне, захаванне і развіццё ганчарнай справы ў Бабруйскім раёне і ўвогуле на Магілёўшчыне. Юрый Іванавіч валодае старымі тэхналогіямі чорназадымленай і абварной керамікі, вывучае і папулярызуе мясцовыя традыцыі ганчарства, перадае свае веды маладому пакаленню. Майстар з'яўляецца куратарам дзіцячага ўзорнага калектыву “Глечыкі” Цэнтра рамёстваў г. п. Глуша, выхаванцы якога пераймаюць багаты вопыт майстра. Дзякуючы такім майстрам ганчарнае рамяство на Бабруйшчыне і далей будзе развівацца, набываючы ўсё больш прыхільнікаў

Ідэнтыфікацыя і апісанне элемента

Катэгорыя элемента:

Традыцыйныя рамёствы » Ганчарства

Веды і навыкі, якія могуць быць карыснымі і цікавымі сучасным спажыўцам:

Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі:

Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента:

УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”, аматарскае аб’яднанне “Стары майстар”, аматарскае аб’яднанне “Беларуская мастацкая кераміка”

Паходжанне элемента:

Ганчарны промысел вядомы ў Бабруйскім раёне з даўніх часоў: ім займаліся ў маленькіх вёсках і невялікіх гарадах. Амаль у кожнай сялянскай хаце быў самы просты нажны ганчарны круг, на якім выраблялі разнастайны посуд, які выкарыстоўваўся ў гаспадарцы. Асноўным цэнтрам ганчарнага рамяства быў прыгарад Бабруйска – п. Керамічны, дзе існавала арцель па вырабу хатняга посуду. Працавалі майстры цэлымі дынастыямі. Ужываючы простыя прыёмы апрацоўкі гліны, нескладанае абсталяванне, майстры Бабруйшчыны з тонкім густам і віртуознасцю выраблялі сапраўдныя творы мастацтва, шматлікія і разнастайныя рэчы на ганчарным крузе: гаршкі, збаны, гладышкі, слоікі, міскі, макатроны, вазоны, талеркі, вугольнікі (4 гаршчочкі, злучаныя разам і замацаваныя ручкай) і іншыя. Гэтыя вырабы сталі традыцыйнымі формамі народнай керамікі Бабруйшчыны. Для дзяцей самымі цікавымі і любімымі былі керамічныя цацкі-свістулькі, а таксама фігуркі бараноў, львоў, мядзведзя. Бытавое ганчарнае начынне бабруйскіх майстроў амаль не мела размалёўкі. Майстры ганчарнай справы Бабруйскага раёна паступова адкрывалі сакрэты гліны: разабраліся ў яе выглядах, навучыліся складаць рэцэпты гліністых мас, выявілі паліву, стваралі новыя, больш эканамічныя формы вырабаў. У вёсках Бабруйскага раёна ганчарства звычайна было дадатковым рамяством у гаспадарцы сялян. Навыкі, веды і вопыт звычайна перадаваліся ад бацькоў іх дзецям, сваякам. З узнікненнем гарадоў керамічная вытворчасць атрымлівае спецыялізаваны рамесны характар. У гэты перыяд ускладняецца тэхналогія вытворчасці ганчарных вырабаў, з’яўляюцца новыя формы апрацоўкі керамікі. У канцы XIX – пачатку XX ст. у Бабруйску і Бабруйскім раёне працавала каля 60 майстроў – керамістаў. Значныя змены ў развіцці ганчарства наступілі ў паслярэвалюцыйныя часы: разбураная прамысловасць не магла забяспечыць насельніцтва неабходнай прадукцыяй, таму ўзрос попыт на ганчарныя вырабы. Гліны ў акрузе Бабруйска было дастаткова, хапала і паліва. Слава аб мясцовых бабруйскіх ганчарах прайшла па ўсёй Магілёўшчыне. Іх запрашалі на кірмашы, якія праводзіліся на Каляды, Масленіцу, Тройцу, Спас, Пакравы, і на якія прыязджалі цэлыя караваны калёс і абозаў: традыцыйныя гліняныя вырабы хутка раскупаліся. Попыт апярэджваў прапанову. У канцы 20-х – пачатку 30-х гг. XX ст. у вёсцы Цітаўка Бабруйскага раёна пачало развівацца ганчарства як рамяство. З’явіліся і першыя рамеснікі-ганчары: С. Г. Гаўрылаў, А. Д. Лішкевіч, У. Д. Прозыраў, Д. С. Сынкавец, у якіх былі свае маленькія ганчарні (спецыяльныя памяшканні для вытворчасці ганчарных вырабаў саматужным спосабам) і горны для абпалу вырабаў. Міхаіл Іванавіч Ламака – сямідзесяцігадовы майстар-кераміст у трэццім пакаленні таксама вучыўся ад свайго бацькі і дзядзькі і ведаў сапраўдныя сакрэты ганчарства і ахвотна адкрываў іх сваім вучням, адным з якіх быў Ю. І. Боўда. Разам з М. І. Ламакам працавалі сапраўдныя майстры, улюбённыя ў кераміку: У. Д. Прозыраў, С. Г. Бубчыкаў, С. А. Лугін. З-пад іх рук выходзілі цудоўныя керамічныя вырабы. У мастацкім абліччы гліняных вырабаў бабруйскіх майстроў праглядае ярка падкрэсленая прыродная прыгажосць матэрыялу. Бабруйская кераміка вылучаецца своеасаблівымі прапорцыямі, спалучэннем бескаляровай палівы з багатым каларытам святла – чырвоных глін, сціплымі дэкарыраванымі абводкамі і штампікамі, асаблівасцямі ў канструкцыі накрывак і ручак, а таксама чысцінёй форм, колеру, лаканічнасцю пластыкі і дэкору. Гэтаму спрыяла мясцовая сыравіна, майстэрства рамеснікаў, тэхналагічны ўзровень вытворчасці, ганчарныя традыцыі. Роспіс посуду у Бабруйскім раёне з’явіўся значна пазней (так званы ангобны роспіс белай глінай па чырвонай прыйшоў на Бабруйшчыну з Украіны). Усе гэтыя асаблівасці майстры ганчарства і керамікі захоўваюць і сёння

Стан бытавання:

менш распаўсюджаны

Апісанне залежнасці элемента ад традыцыйнага культурнага ландшафта, у якім існуе элемент:

Аснова ганчарнага промыслу – гліна, таму менавіта ад наяўнасці яе радовішчаў залежыць развіццё керамічнай вытворчасці

Мова альбо дыялекты, якія выкарыстоўваюцца:

Сярэднебеларускія гаворкі беларускай мовы

Матэрыяльныя аб’екты, якія звязаны з практыкай элемента:

Ганчару неабходна мець:- нож для здымання лішняга матэрыялу і стараннай апрацоўкі дэталей. Нож вырабляюць са шчыльнай, аднастайнай драўніны (самшыту, мэму, грушы, бярозы, яблыні, клёну, грабу і інш. парод) ці аргшкла, вініпласту, эбаніту. Даўжыня нажа – ад 100 мм да 250 мм, таўшчыня – ад 10 мм да 30 мм. Працоўныя паверхні нажа павінны быць адпаліраваныя. Драўляныя нажы для вільготаўстойлівасці апрацоўваюць гарачым пакостам або любым алеем;- дрот з дзвюма ручкамі для зразання вырабу з ганчарнага круга;- паралонавая губка неабходная для ўвільгатнення паверхні будучага вырабу, і выдалення лішку вільгаці з вадкай гліністай масы ў сярэдзіне керамічных пасудзін

Іншыя нематэрыяльныя элементы, звязаныя з практыкай элемента:

Мадэлі перадачы элемента ў супольнасці:

Элемент перадаецца дзякуючы дзейнасці аматарскіх аб’яднанняў “Стары майстар” і “Беларуская мастацкая кераміка”, а таксама аматарскага дзіцячага аб’яднання “Глечыкі” п. Глуша Бабруйскага раёна, якое курыруе Ю. І. Боўда

Пагрозы для існавання і перадачы элемента:

Ключавыя словы

кераміка, гліна, ганчарства

Прыналежнасць да спісаў ЮНЕСКА

Дакументы, звязаныя з элементам

Дзейнасць_дзіцячага_калектыву_Глечыкі_пад_кіраўніцтвам_Боўды.pdf

Дзейнасць_дзіцячага_калектыву_Глечыкі_пад_кіраўніцтвам_Боўды.pdf

артыкул.pdf

артыкул.pdf

артыкул_Аддаваць_трэба_болей....pdf

артыкул_Аддаваць_трэба_болей....pdf

артыкул_Ганчарны_круг...pdf

артыкул_Ганчарны_круг...pdf

артыкул_Кругі_ганчарныя...pdf

артыкул_Кругі_ганчарныя...pdf

артыкул_Народныя_ўмельцы...pdf

артыкул_Народныя_ўмельцы...pdf

артыкул_Як_з_божых_далоняў..pdf

артыкул_Як_з_божых_далоняў..pdf

дыплом.pdf

дыплом.pdf

дыплом_Бабруйскі_выканкам.pdf

дыплом_Бабруйскі_выканкам.pdf

дыплом_Беларусь_мая_песня.pdf

дыплом_Беларусь_мая_песня.pdf

дыплом_Венок_дружбы.pdf

дыплом_Венок_дружбы.pdf

дыплом_Вясновы_букет.pdf

дыплом_Вясновы_букет.pdf

дыплом_Горад_майстроў.pdf

дыплом_Горад_майстроў.pdf

дыплом_Казюкі.pdf

дыплом_Казюкі.pdf

дыплом_Магілёўскі_гасцінец.pdf

дыплом_Магілёўскі_гасцінец.pdf

дыплом_Славянскі_базар.pdf

дыплом_Славянскі_базар.pdf

дыплом_аддзел_культуры.pdf

дыплом_аддзел_культуры.pdf

дыплом_палітра_фарбаў.pdf

дыплом_палітра_фарбаў.pdf

дыплом_спец_прэмія.pdf

дыплом_спец_прэмія.pdf

дыпломы-1.pdf

дыпломы-1.pdf

дыпломы-2.pdf

дыпломы-2.pdf

дыпломы-3.pdf

дыпломы-3.pdf

дыпломы.pdf

дыпломы.pdf

пасведчанне.pdf

пасведчанне.pdf

статья_25_горшков....pdf

статья_25_горшков....pdf

статья_Бобруйский_курьер.pdf

статья_Бобруйский_курьер.pdf

статья_Гончарных_дел_мастер...pdf

статья_Гончарных_дел_мастер...pdf

статья_Новая_жизнь.pdf

статья_Новая_жизнь.pdf

статья_Пускай_как_планета....pdf

статья_Пускай_как_планета....pdf

статья_Человек_оживляющий_глину.pdf

статья_Человек_оживляющий_глину.pdf

статья_Ярмарка_талантов..pdf

статья_Ярмарка_талантов..pdf

1.Гістарычная_даведка_аб_ўзнікненні_ганчарства_на_Бабруйшчыне.pdf

1.Гістарычная_даведка_аб_ўзнікненні_ганчарства_на_Бабруйшчыне.pdf

2.Гістарычная даведка - гліна.pdf

2.Гістарычная даведка - гліна.pdf

Апісанне_вырабу_чыгуна.pdf

Апісанне_вырабу_чыгуна.pdf

Апісанне_працэсу_вырабу.pdf

Апісанне_працэсу_вырабу.pdf

Фотафіксацыя

Відэафіксацыя

Видеоматериал процесса.wmv